Салаўёў нацкоўвае... Вось такая ў нас вясна — Хмельная, Вясковая. *** Я раней задумваўся не часта У штодзённай мітусні зямной: А ці ёсць яно — Людское шчасце, Ці было яно калі са мной? Меў, здаецца, я і хлеб і сала, Роўным быў сярод гаспадароў. Толькі вось часамі не хапала Волі, Грошай, Ласкі I сяброў. 3 нядобразычліўцамі спрачаўся, Да высокіх спраў шукаў дарог, А ці бачыў хоць здалёку шчасце, Так я і не ўведаў, Далібог. А цяпер для шчасця мне даволі — Каб пяро не выпадала з рук, I ля ног шумела жытам поле, I звінеў над галавой жаўрук. *** Відаць, і супакоіцца пара. Ужо нахваляваўся дастаткова. I золата нясказанага слова Не лепш няшчырай згоды серабра. Стаміўся ў лабірынтах калатні, Заблытаўся ў сілках чужой інгрыгі. I засталіся мне Сябры ды кнігі, Ды адзіноты споведныя дні. Наперадзе — Бясконцы шлях глухі, Што ўдачы і нажытку не пазычыць. I праўды мне нямаў каго пазычыць. I нечым расплаціцца за грахі... *** Даруйце людзям таленавітым Дзівацтвы, Выдумку I віно. Ім за будзённасцю I за бытам Жыццё, Нябачнае нам, Відно. Душой наіўнаю і раскутай Яны адчулі раней за нас I невядомыя нам пакуты, I незнаёмы далёкі час. Іх летуценнем I азарэннем Мы адкрываем дабро і зло: Што ўсе лічылі пустым вярзеннем Высокай ісіднаю ўзышло... Дык не цягніце Галля бярэмы
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату