*** Жаночае цела чаруе таемнаю музыкай — То скрыпка заплача, То сумна пакліча габой... У лёгкай, як ветрык, спаднічцы, Кароткай і вузенькай, Дзяўчына Як быццам плыве Над травой лугавой. То ўскінецца прутка, То раптам абвяне са скрухаю, То вочы заплюшчыць, То гляне гарэзна наўкруг... А я ўсё гляджу закахана I слухаю, Слухаю, Як поўняцца музыкай Сэрца, I неба, I луг... *** Я чытаў, Як сляпы, Тваё цела рукамі. I збянтэжанасць піў 3 тваіх вуснаў глыткамі. Ад пяшчоты хмялеў, Блытаў яву і казку. Ад спалоху смялеў I хаваў сваю ласку. Маё сэрца Без сіл Біла ў грудзі адчайна. I свяціў небасхіл Мне тваімі вачамі. Быў гатовы Да ног Малітоўна прыпасці I паверыць не мог У няўлоўнае шчасце. *** Што ты непастаянная такая, Мне плётак пра цябе панаплялі. А я цябе, Як і кахаў, Кахаю Так, Як ніхто не ўмее на зямлі. Ты да маіх нясмелых слоў глухая. Прызнанні скласці іншыя змаглі. А я цябе, Як і кахаў, Кахаю Так, Як ніхто не ўмее на зямлі. Напэўна, Доля горкая, ліхая Нас не звядзе, Малі ці не малі. А я цябе, Як і кахаў, Кахаю Так, Як ніхто не ўмее на зямлі.
Вы читаете Жураўліная пара
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату