***Не судзі мяне залішне строга,Ад дурных спакус не зберагай.Нас памірацьДоўгая дарoгaI зялёны салаўіны гай.Нам даўно з табою даспадобыНа дваіх разлітая туга,Вогнішча,I цёплы дожджык дробны,I вясёлкі чыстая дуга.I няма чаго дзяліць адчайнаHi крыніц,Hi навальніц,Hi слёз.Стала боскаю зямная тайна,Што тугім вузлом звязала лёс.Што ж яшчэУ гэтым свеце чорнымМожа нас з'яднаць і зберагчыРазам з лесам,Разам з небам зорным,3 вогнішчам ля возера ўначы?..***Ты снішся мне,Далёкая такая,Як незваротнай маладосці знак.Я зноў цябе здарожана гукаюI дагукацца не магу ніяк.Шукаю нашы даўнія сцяжыны,Што зараслі высокаю травой.I колецца мне кожны куст ажыныМаёй віной.А можа, і тваёй.Hi злоснага дакору,Hi праклёну,Hi рэўнасці ў маёй душы няма...Маўчаць табой пасаджаныя клёны.I стыне на губах тваё імя.***Абцалую цябе,Абшапчу,Адагрэю,Не пушчу ні на мігУ сівую зіму.Над вяршынямі сосен,Над вольным палётам барэюНа далонях прызнанняДа Бога самога ўзніму.Я не дам табе слова сказаць —Я ўсе іх разгадаю.Я на вуснах тваіхПрачытаю найлепшы свой верш.Над шляхамі і снамі,Над песнямі і над гадаміТы,Як месячык ясны,У казку маю паплывеш.А на грэшнай зямліМы прысядзем пад яблыняй белай, —Я ўсе кветкі і травыПакладу табе моўчкі да ног,Аднязнанага шчасця,Ад удачы сваёй захмялелы,Малады і наіўны,I твой раб,I твой бог...