Я так наіўна верыў,Што толькі тамЗнайдуУ свет нязнаны дзверы —На шчасце ці бяду.Ну што ж —Набыў вядомасцьI нейкі дабрабытI прыязджаў дадомуУ госці ды ў грыбы.Ішоў на луг нясмела,Як нёс валун даўгоў.I ўсё душа балелаЗабытаю тугой.I ўсё яе цягнулаНа даўнія шляхі,Да баравога гулаI ў цёмны сад глухі.I ўсё яна шукалаДзіцячы тайны след.I ўсё было ёй малаI згадак, і прыкмет.Як быццам апраўданняХацела зноў і зноўЗа боль расчараванняI за нязбытнасць сноў...Ды час мінаў —Я марыўПаехаць ад крыніцДа плошчаў і бульвараў,Да шэрых камяніц.I зноў падслепаватаМне пазіралі ўследМая старая хатаI мой сівы сусед.I рваў душу мне одум,Што,Як ні гамані,Удрэва ёсць заўсёдыНе толькі карані...***Чакаю светлага наступства,Як рэдкіх зорак уначы,А навакол так многа глупства,Хоць крыкам на ўвесь свет крычы.Так многа хамства і паганства,I балбатні,I мітусні,I п'янства дзікага,I чванства,I інтрыганства,I хлусні...I ўсё на самы верх імкнецца,Да ўлады рвецца напрасткі,У праўды вырывае лейцыI страх наймае ў ямшчыкі...Я ў гневе праведным згараю,Бунтую ў нераце прычын,А не магу ўсю гэту зграюХаця б на міг перамагчы...***Гэты свет, здаецца, збіўся з тропу:Бляск рэкламы,