Максім Танк

Нарач

Прадспеў

Прыйдзем яшчэ, вёска, твае песняры, Не з торбамі песень жабрачных, — Смыком серабраным на струнах зары Табе заіграем іначай. Прысядзем ля прызбы, на новы парог, З вясёлым і ясным абліччам, Вярнуўшыся з дальніх этапных дарог, Хоць шмат каго з нас недалічым… Ты звесіш чупрыну саломенных стрэх Пад песні, шум цёмнага бору, I выплывуць зоры на сіні начлег, На сінія хвалі азёраў, Закінуць свой невад узорны на дно, У ціхія Нарачы тоні, Дзе месяца толькі сталёвы нарог, Затоплены бураю, звоніць. I ўбачым тады, як радзімы прастор, I песню, што просіцца з сэрца, I струны жывыя пялёсткамі зор Асыпле кастрычніцкі вецер; I знікнуць туманы з дарог-каляін, Зара чырвань-хустку накіне На грэбень сасновых густых верхавін, На плечы этапнай краіны. Прыйдзем яшчэ, вёска, твае песняры, Не з торбамі песень жабрачых, — Смыком серабраным на струнах зары Табе заіграем іначай.

Частка першая

І

Гэта было ў тую ноч, Як расцвілі верасы, Як расцвілі у бары Ў ззянні асенняй расы. Сетку Тацяна пляла. Нарачы хвалі гулі. Пад аднастайны іх спеў Сумныя думы плылі. «Бацька рыбачыць даўно. Можа, навеяла што З ветрам у човен яго Чорная Нарачы тонь?» Гэта было ў тую ноч, Як расцвілі верасы, Як расцвілі у бары Ў ззянні асенняй расы. «Горкая доля мая, Доля дачкі рыбака: Вечна з цямна да цямна З невадам шчасця шукаць, Вечна між хваль выглядаць Светлых, спагадлівых зор Ці парабчанкай хадзіць
Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату