За шыбамі тлеюць у інеі сінія зоры.Мерзнуць ад сцюжы апухлыя пальцы, баляць.Ведаю, песні, вам хочацца новых разораў,Шолаху лесу зялёнага, звону азёраў, —Сніцца не раз вам шчаслівая наша зямля.Будзе ўсё гэта… Гартоўным нарогам падымемНовыя дні; залатых ураджаяў заруЗбяруць у снапы маторы рукамі стальнымі;I вёснамі будзе цвісці маладымі,Вясёлкамі песняў мая Беларусь.А сёння ідзіце ў батрацкія хаты, пад стрэхі, —Пазнаюць вас там па глыбокіх шрамах,Па чорных мазолях, па гулкаму рэху.Як сонечныя, загарайцеся вехіНа горных вяршынях, на новых шляхах!А сёння ідзіце між родных загонаў,Дзе многа знаёмых спаткаеце вы.Рассцелюць вам нівы узорны настольнік,Як прыйдзеце ў госці ў дзень заўтрашні, вольны,Ці з славаю паўшых, ці з славай жывых.I поўнач мінае. За шыбамі вецер…За сына дзесь моліцца матка цяпер.А я хачу сонца пранесці па свецеI ворагам кінуць у вочы з-пад сэрцаКрывёю гарачай апырсканы верш.Вось раніца ціха лягла на падлогу…Я песні бяру свае ў дальні паход.Іх трэба рассеяць вясной па разлогах,Каб заўтра на струнах, на новых дарогахНам з песнямі стрэціць свабоды прыход.