Кожнаю вясною, як прылятае вырай,Кожнай восенню, як верасы цвітуць,Я выглядаць, чакаць цябе заўсёды буду…
7
Солтыс
Браткі!Збірацца забаронена.Сказаў раз, і досыць.Разыходзіцца па хатах!Хай усе паадкладаюцьНазад шасты, і пешні, і калкі!
Першы рыбак
За колькі ты ў паноў наняўсяСпяваць нам ггесні?Чулі не такіх мы салаўёў!Глядзі, каб не панюхаў пешніЦі не нарваўся дзе на грабаўё!
Солтыс
Вось і Іван скажа,I пан стражнік,Што сілаю не возьмеце азёр,Нат берага вам не дадуць паўсажня!Ды які вас сёння падбухторыў чорт?Лепш, раю вам,Да заўтрашняга дня адложым справу,Згодна, палюбоўна да канца звядзем.Возера не адплыве ад нас сялявай…
Другі рыбак
I так кармілі досыцьРыбакамі шчупакоў!
Архіп
Чакай, пан солтыс!Зарана нас ты адпяваеш.Гадзіцца раіш, але з кім?Хіба не на ваўкоў ты намякаеш —Не на паноў, ад якіх бароняццаЗ каламі рыбакі!Досыць і так нацярпеліся,Час прыйшоў. Сёння усе выплываем,Усе як адзін на палоў!Па скатах пясчаных узгоркаўНа Нарачы бераг ідуць рыбакі.Спаўзаюць з рыбацкімі снасцямі лодкіЗ вільготнага жвіру. Вецер мяккі,Цёплы і сіні прыходзіць на помач,Гоніць крылатыя лодкі,Быццам іх хоча удаль заманіць,Туды, дзе сінія хваліРаскінула Нарач на поўнач,На поўдзень, на захад, на ўсход,Аж да небасхілу граніц.А лодак ўсё больш выплывае…Хай сёння смяецца і звоніцьВецер, разносячы песняў рыбацкіхI хваляў успененых гром!— Мы вылавім долю сваюЎ глыбокіх у Нарачы тонях!..I тонуць рыбацкія сеткіЎ жывое азёр серабро.