5

Прыйшлі усе вёскі, — Аж хата, здаецца, трашчала. Пра хлеб, пра палоў гаварылі Баторынскія рыбакі, Ды бабы ў кутку Неспакойна аб нечым шапталі; Ціха спрачаліся дзеці На згорбленай печы, Дзелячы з ранніх зажынак З асцём куракі. — Як там у вас сенажаць? — Травы спаліла — так суха… — Цяжка пражыць. — Шнуры не шырэй якдалонь. — Трэба далей хвалі Мястра I Нарачы рухаць… Моўкнуць на міг галасы. Звоняць дакучліва мухі. Хрысцяцца бабы, I цепліцца свечак агонь. З чорных, старых абразоў Надлавай звісае вясёлкай Вышыты, пэўна, дзявочымі днямі Ручнік. Аўдамавіне, У зрэбнай кашулі, у новай, Спіць гаспадар На сярэбраных стужках сасновых. Нават яго не разбудзяць Ні слёзы, Ні Нарач, Ні крык… — …А ў якую ж ты дарожаньку Адыходзіш ад нас, родненькі? А куды ж ты па-святочнаму, Прахор-голуб, выбіраешся? Адной сцежкай цябе выправім, — Ды адкуль, скажы, спаткаць цябе? Ці ад берага азёрнага? Можа, ў полі, з поля чыстага? Можа, летам летнім вечарам, Як зары цвет асыпаецца? Ці вясной, калі зязюленька Закувае яснай раніцай?.. — Эх, баба! Жыццё прагалосіць, праплача. Слязьмі не паможаш! — Чуваць па кутках галасы. — Ад лютай напасці Нам трэ бараніцца іначай, Не гэтым галошаннем сірат I плачам… — Праз пару гадкоў Памагаць будзе сын… А поп не згадзіўся ісці. Без грошай не хоча маліцца. Кажа, бунтаўшчыка мне нязручна Хаваць. — Адкуль у нас грошы! Страха, быццам сіта, свіціцца. Жывой крупіны Не вылавіш лыжкаю ў місцы. I так яшчэ Як гаспадарыць будзе ўдава? — Без пацер зямля на вайне нас прыме Сейбіта і рыбака свайго. Памоліцца Нарач Хвалямі ў час буры сівымі, Успомніць калоссе Аратагаімя… — Шопат ліецца Цяжкой, алавянай тугой. — Што ж пайшоў ад нас дарогай невядомаю, Што пакінуў нам, сіротам беспрытульным, Слёз гаручых тоні цёмныя, азёрныя, Падвалокі, як з палову, гора поўныя? Паплывуць чаўны рыбацкія, як некалі, Толькі наш адзін на жвіры застанецца, Не пацешаць нас ніколі птушкі з выраю, Не пачуем болей слова твайго шчырага, Не пасвеціць на нас сонейка гарачае, Не павеюць ветры рыбныя, азёрныя… Будзем рана мы хадзіць зарой па беразе, Рыбака свайго, аратага шукаючы,
Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату