I арыштованы мо ён…На плечы рыбакоўЛягло цяжкое гора,Лягло на нівы батракоў,На межы, на палосы, на азёры.Асцярожна палажылі на сярмягу труп.— Эх, у нядобры час рыбак гаротныЗагінуў, у нядобрую паруПакінуў нас, —Шэпчуць бабы пра ўдаву, сіротаў…Заплакаў нехта ўголас.З далі падняў рой каласоўНа полі вецер свежы.Памалу рыбака панеслі на плячахПраз жытнія палі, праз межы.Выган.Сустрэлі дзеці-пастухі.— Бацысу твайго нясуць, Дзямідка!..Стаіць малы хлапчук,Якпугаўё, сухі.Натоўп, дарога — дзве сухія віткі.Глядзіць хлапчук.Далёка па-над борам цёмнымГрада высокіх хмар заснула.Здаецца, луста хлеба ў торбеЦяжэйшай стала, плечы муліць.Бацька…Мо затрымаць натоўп і крыкнуць?Але натоўп схаваўся за гарой,Як хмара градавая,згасіўшы сонца, знікнуў…Стаіць пастух,А вочы наліваюцца імглой…
4
Грышка
Цяпер нам каб дзён пару адпачыць.Пасля маглі б пакінуць гэты край азёрныI перабрацца праз заставы уначыНа КрывічыЦі на Заворнач.
Тацяна
Пашто, скажы, табе рызыкаваць,Пашто зноў без пары галовы класці?Цябе і так ужо магло спаткацьТакое, як Прахора, шчасце.Мо лепш было б табе перачакацьУ нас, пакуль не пацішэе.
Грышка
Усё ж адгэтуль трэба мне ісці,У іншым месцы полымя раздзьмухаць.
Тацяна
Лепш пачакай, пакуль ты не загоішГлыбокіх ран…
Грышка
Здаецца, нехта ходзіць каля хаты…
Тацяна
Сюды ніхто не прыйдзе ў позні час такі.Відаць, ідуць змяняць начную вартуНа бераг нарачанскі рыбакі.