Ты з некім гаварыў?З суседам? Гаварыў пра пашу?Чаго ён поўзае у будні дзень?
Рыбак
Гэта, пан, чалавек свой быў,З вёскі нашай…
7
Прахор
Пуста кругом.Шумяць трыснікі,Цугам цягнуцца хмары.Толькі боль не сціхае ў грудзях,Быццам вогнішча, дыхае жарам.Як і чым гэты жар пагасіць?Ветрам век не астудзіш,Крывёй не зальеш,Хіба сіняю хваляй,Што вабіць мяне у бязмеж…Нарач, Нарач!Родны бераг імглою заслала.Там вёска,Там хата, сям'я…Сінія хмарыПлывуць насустрач валам.I ўздымаюцца хвалі вышэй,Серабраныя і залатыя.Вось адна дапаўзла да грудзей,Абняла рукой чулай за шыю.Прамільгнуў белай кагаркі цень над вадой.— Таварышы, разам цягніце, за мной,Невад, напоўнены рыбай, хутчэй!Хвалі ўздымаюцца справа і злева,Быццам раллі алавяныя скібы.Прахор ідзе ўсё далей і далей.I здаецца яму,Што цягне ён невад —Цяжкі, поўны сярэбранай рыбы.А перад ім уздымаецца вал.На дне за карчы зачапіліся ногі.Хваля, як з горных вяршыняў абвал,Загарадзіла дарогу,Падняла рыбака,Ўскалыхнула…— Памажэце дамоў дабрацца!Блізка кнігаўка крыкнула і прамільгнула,Ды небаВячэрняй заройПачало загарацца.
Частка сёмая
І
«Я пайду па ранніх росах,Па сцяжынках адгалосаўАсцярожненька збяруЗалацістую зару.Пералескі, нівы, пейце!Дзень іграе на жалейцы,На трубе ды на ражку,На зялёным лазняку.Зрэбны пояс туга, туга,У руках даўгая пуга.Нарачанскі сіні край,