Ды толькі днямНе дагараць спакойна ў сонечным загары,Як некалі…Пара ісці ўжо нам.
Прахор
Не, брат,Ісці я не магу.Тут застануся і абмыю раны.А ты ідзі дамоў.Хай рыбакі памогуцьНа бераг свой дабрацца на світанні.Ідзі, табе яшчэ ісці далёка.
Грышка
Там нехта гаспадарыць ля чаўноў,Пайду спытаю, можа, перакінеМяне праз возера дамоўЦі скажа мне, як абмінуць гасцінец…— Дзядзька, можа, ты перавязешМяне на бераг гатаўскі,А то ісці абходамДалёка і праз лес.
Рыбак
Не, сынку!Я тут ад усходуПераважу вартаўнікоў.А сёння, як на безгалоўе,Наехала паліцыі, паноў, —Ператрасаюць глуш сасновую.Работы шмат, а зарабіць на сольНе зараблю, яй-богу!
Грышка
Гаворыш, што ля нарачанскіх сёлАбстаўлены паліцыяй дарогі?
Рыбак
Эт, кажуць людзі!Чуткі з поля, з лесу прыпаўзлі,А тут азёры іх расплёскаліПа жвіры, —Нібыта нашы людзіАд паліцыі ўцяклі…Ты, можа, чуў,Аж з-пад сівога Свіру?А ты адкуль сам будзеш, а?
Грышка
Я — дальні…
Рыбак
Так…Я перавёз бы…Відаць, што ты змарыўся…
Грышка
Ну што ж, пайду.Бывай!
Рыбак
З богам!Ідзі праз лес,Мо і ўдасца як табе пралезці…Ды, паслухай…Балаты мінай!Засадатам.За кожнага з васСтражнікі даюць сярэбранікаў