Зрабілі ўсё, пад сілу што было.Ды не ўдалося стражнікаў дагнаць.Яны, пакуль мы кінуліся удагон,Былі далёка.Ды пылам замяло,Дажджамі змылаУсе сляды у полі.
Другі рыбак
Табе радзіцца б дзецюком, дзяўчына,Дзяцюцкі маеш нораў.Чакай!Яшчэ дабяромся мы да паноў!Не вырвуць каты з нашых рук мазольныхАзёр і невадоў!
Першы рыбак
Цішэй, ідзе Іван…
Iван
Суседзям добры вечар!Мо не ў пару да вас я падышоў?
Трэці рыбак
Ідзі сваёй дарогай, чалавеча,Ідзі далей ад нас, ад рыбакоў.Не месца сярод нас іудам…
Iван
Тацяна!I ты паверыла у злосную хлусню,Што выдаў хлопцаў я!Вас ашукалі хітра.Мыляецеся вы!
Чацвёрты рыбак
Пакінь смяяцца,А то закончыш блага, —Каб не зляцела шапка з галавы!
Першы рыбак
Ідзі і нас пакінь.Яшчэ так не было на свеце,Каб іуда кончыў, як чалавек, жыццё.Як цень, за табойХудая слава папляцеццаПа ўсіх азёрах.Кожнае дзіцё,Цябе сустрэўшы,Пальцам будзе торкаць,А потым выгане цябе і панскі зброд,А там сам знойдзешДля сябе вяроўкуПавесіццаКаля сваіх варот.Яшчэ пазнаеш тыАгонь сірочых слёз,Як сон твой спапяляць яны ўначы.I кожны голас,Блізкі табе ўчора,Маўчаннем,Больш страшным як пагарда,Прагучыць.Сам праклянеш той дзень тыI гадзіну,Калі узвёў ваўкоў на брата след.Ідзі!Мы нейк перажывемI гэтую бяду,Як шмат перажылі