Спі. Хутка днець будзе, Пэўна табе ўсё гэта здалося.

Тацяна

Усё ж я лепш выйду і гляну, Толькі ўскіну на плечы вось хустку…

Сымон

Усё роўна нічога не ўбачыш. Спіць яшчэ вёска. На вуліцы пуста. Выйшла… Не спіцца ёй нешта.

7

Тацяна

Што тут!.. Гумно адчынена, параскідана сена, Пэўна, тут быў нехта… Грышка!.. Пара уставаць. Грышка!.. Чорнымі крыллямі Вецер ударыў у твар, і далёка Чутна было, як шумеў бор стары Над затокай. — Грышка!..

Iван

Тацяна, твой Грышка не прыйдзе. Можа, не верыш? Пайшоў на гасцінец разам з Прахорам. Слухай, Тацяна, цябе ён пакінуў, Больш ён ніколі не прыйдзе!..

Тацяна

Але адкуль ты тут узяўся?

Iван

Я быў тут блізка. На возеры быў. Чуў, як ты клікала Грышку.

Тацяна

Не, не старайся мяне затрымаць!

Iван

Эх, як птушка, Вырвалася, паляцела! Пэўна разбудзіць I вёску усю, і арцелі. Трэбахавацца… Гэта не вецер калыша лясы, Гэта трывогі звіняць галасы, Гэта у рэйку набатную б'юць. Вырас натоўп рыбакоў, Бусакі Лесам асеннім ўзняліся ўгару. Гулкай трывогі агні-языкі Ужо ахапілі зару. — Хто чаго звоніць? — чутна з далі. — Стражнікі Грышку з Прахорам ўзялі! — Куды іх пагналі? — Хто бачыў, калі? — Трактам кабыльніцкім іх павялі!.. Звонам Тацяна збірае народ. Чырванню яркай палае усход.
Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату