Другіх крывавых бед.

4

Не ляці туды, дзе вечар Рассцілае хмараў хусткі, А ляці, дзе сонца свеціць I звіваюць гнёзды птушкі. Бо не хопіць ў цябе сілы, Будзеш сніць свае разоры I на паламаных крылах Прыляціш зноў на азёры. А калі заснуць прыйдзецца Недзе на астрожных нарах, — Прынясе з-за кратаў вецер Песні вольныя на Нарач. Прынясе, — там іх пазнаюць Маці і старэнькі бацька… Толькі хай іх не спявае, Зажурыўшыся, батрачка. Бо складаў я свае песні У мурах астрожных, цесных, Каб яны і ў час пануры Над зямлёй грымелі бурай.

Грышка

Цяжка, брат, ісці, Ўжо выбіліся з сілы. Дарога — лес, імшары і кусты. А мы з табой і ранаў не абмылі. Ну што ж, хоць да азёр Ці дапляцешся ты?

Прахор

Вады дастаць бы, А то у роце горка.

Грышка

Мо лепш табе плячо перавязаць? Спачнем, хай толькі вечар Крылом слонкі Ўзмахне над лесам, зоры замігцяць.

Прахор

Я, можа, недайду… Арыбакам скажы ты: Няхай азёр панам не адцаюць, Няхай памогуць і маім сіротам I мой загон арцеллю узаруць. Вечар цёплыя рассеяў зоры, Звон камарыны чуецца ўначы. За паплавамі з жабамі гавораць, Варожачы пагоду, туркачы. Дрэмле папараць з густой крушынай Лясным, чароўным, непрабудным сном, I ледзь шапочуць цяглыя асіны…

Грышка

Прахор, пара ужо ісці.

Прахор

Ідзём!

5

Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату