Гарыць агонь. Спакойна дрэмле Нарач. I ноч, як песня ціхая, без слоў, На сонны бераг навявае чары, Калыша хмары-думы рыбакоў. Часамі з поля падкрадзецца вецер, Рукамі згорне золата з агню I, рассяваючы, нясе, здаецца, Па небе зораў поўную сяўню. Часамі хваля падпаўзе пужліва, Як бы пра нешта хоча запытаць Ці, можа, казку задрамаўшым нівам, Арцелям сонным хоча расказаць. I да затокі ў зарыве чырвоным Ізноў бяжыць з пакатых берагоў. Грызуць мурог папутаныя коні, Дзе-недзе звон сарвецца з капытоў.

Першы рыбак

Далёка нашых ўжо хлопцаў загналі, Дзе не шумяць ні хвалі, ні чарот…

Другі рыбак

Адных ўзялі, але прыбою хвалі Ужо калышуць збуджаны народ.

Трэці рыбак

Прыехалі асаднікі, паны. Азёры пахнуць ім не толькі рыбай, Яны глыбей ўпушчаюць кіпцюры У нашы нівы, ў прадзедаў сялібы, I ў нашы песні, і ў лясы-бары.

Чацвёрты рыбак

Не за ваду мы пачалі змагацца, Але за тое, хто гаспадаром З нас будзетут… Заціснуць хутка і на горле пальцы, Калі мы катам іх не адсячом.

Пяты рыбак

Цішэй!.. Чуваць, здаецца, нейкі голас здалі Ці, можа, зашумелі каласы… Зноў успаўзла на скат пясчаны хваля, Змываючы людскія галасы. Спакойна дрэмле Нарач на прыволлі, А колькі зор у возеры гарыць! Іх не злічыць, не вылавіць ніколі I залацістым невадам зары.

6

Грышка

Глянь! Там Нарач сінее, як неба кавалак, Там гатаўскай пушчы цямнеюць хваіны!

Прахор

Хоць пад канец яшчэ ўбачу Сваю азёрную краіну… Дык гэта Нарач!..

Грышка

Здаецца, ціхі кут, Ніякіх змен не адбылося тут.
Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату