Бурнымі хвалямі ў поле з сяла Выйшаў узброены, грозны натоўп, Быццам ўдагон па зямлі паплыла Чорная хмара…

Частка шостая

І

Зрэбны дарогі ручнік Сцелецца ў даль пад гару, Толькі гарачага поту З твару ты ім не сатрэш. Хочаш, хоць скуты, яшчэ Край свой прайсці, Беларусь, Сонечны бачыць усход, Бачыць краіну без меж. Варта памалу ідзе. Гэта не першы ёй раз. Заўтра другіх павядзе, Калі не абудзішся, брат! Можа, ў астрозе калі Ўспомніш ты гэты прастор, Песню і шум трыснікоў, Цені вячэрнія дрэў; Можа, ты ўспомніш зару, Кагаркі з сініх азёр, Гул берасцянай трубы, Родны, далёкі напеў. I пашкадуеш: чаму З гэтых этапных дарог Не спрабаваў уцякаць У хмызнякі ды ў лес? Ведай: ніколі, мой брат, Ад успамінаў і дум Гэтых нідзе не ўцячэш. Вырастуць дні у гады; На валасах — сівы снег, Як на сасне маладой, Засерабрыцца ў мароз, Толькі ўсе думы твае Будуць блудзіць паміж стрэх, Там, дзе азёрная сінь, Там, дзе нядоля палос. Золатам жыта цвіце. Шызы над нівамі дым. Эх вы, дарогі жыцця, Што там за вамі ўдалі? Доўга зязюля ў бары Некаму лічыць гады, Чорныя ночы і дні Ў шэлесце, ў шуме калін. Раптам дарогі струну Лес векавечны абняў, Хмарай зялёнай апаў, Лісцем бяроз і асін. Пахне жывіцай-смалой, Сініх ягоднікаў стаў Плямамі сонца расцвіў, Зеленню сонных малін. Варта памалу ідзе. Ў гэткі, у сонечны дзень, Не развітаўшыся нат, Цяжка сваіх пакідаць. Як над азёрамі ноч Сіні раскіне свой цень, Доўга рыбачка ў сяле Будзе адна сумаваць.

2

Прахор

Што, пан, далёка да вёскі?

Паліцэйскі

Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату