Неяк раптам замоўк?А я ўсё пра азёры думаю.Прыйдзецца, пэўна,Брацца не раз за калкі,Каб адагнаць ад хат нашых гора,Выкрышыць панскім сабакам клыкі.Аты, Прахор, можа, дрэмлеш?
Прахор
Не, гавары!..
6
Стражнік
Але ж і цёмна!Месяц апаў на Нарачы дно.Хіба поўначМінула даўно?
Паліцэйскі
Іван, добра ты помніш,Дзе чыя хата, істопка, гумно?
Iван
Я, пан, як заяц польны,То ведае, дзе які лубіну сноп,Ведаю кожную хату.Гэта сяліба Рыгора старога.Чорныя латы.Саломы вецер натрос ля дарогі.Далей СымонаўПлот хату гнілую плячамі падпёр.Восызагоны…Побач гумно… Не адзін, пэўна, ён…З ім Прахор…
Стражнік
Што ж затрымаўся?Першы раз? Мо не выпіў паўкварты,Спужаўся?
Iван
Думаю, з вамі ісці мне не варта.Каб ібыло што…Я сваё выканаў…
Паліцэйскі
Можаш ісці!
Іван
Пойдзеце проста.Выстралы вецер заглушыць ўначы.А калі хто і прачнецца,Дык будзе па часе.
Тацяна
Тата, ты спіш?Чуеш пад вокнамі крокі цяжкія?Чуеш, на вёсцы сабакіЯк выюць?
Сымон
Можа, ваўкі недзе блудзяць,Возера з ветрам ў загрудкі ўзялося…