Люблю твае, Нарач, затокі і тоні, Як вецер густыя туманы развесіць. Ці снежная пена на хвалях зазвоніць, Цалуючы зоры, калышучы месяц. Люблю, калі ў сонцы гарыш пазалотай, Раскінуўшы сінія хваляў палотны, Калі ў непагоду сумуеш маркотна З рыбацкаю песняй, з зялёным чаротам. Люблю твае буры, твае навальніцы. Ў іх чую, бы ў песнях, жыццё маладое. I хочацца блізка грудзьмі прытуліцца Да чорных ад гневу кіпучых прыбояў.

З

Як навальніцаю, хмараю шэрай Лодкі плывуць рыбакоў. Бурна шуміць нарачанскі ўвесь бераг I Гулам людскіх галасоў. — Рана сягоння прачнуліся, гады! — Бачыш, ляціць вартаўнік! — Трэба было б яго пешняй пагладзіць, Лодку загнаўшы ў трыснік. — Чуюцца знекуль ізноў адгалосы: — Эх, закіпела ўдалі! — Вернуцца сёння паны без калошаў! — Вёслы ў работу пайшлі! З вёскі, ў сярмязе расхрыстанай, шэрай, Быццам варона, ляцеў Полем, пасевамі солтыс Цяцера. — Рыбы, відаць, захацеў?! — Што, пане солтыс, чаго пан прыпёрся? — Кажаш, паліцыі шмат?.. I галасы, быццам жнівам калоссе, Зрэзаў нахлынуўшы град. Толькі чуваць, як калышацца шумна Возера каля чаўноў. — Бачыш, ідуцьярыною, праз гумны… — Будзе з паўсотні крукоў.

Стражнік

Хто вас тут склікаў?

Сымон

Ніхто. Прыйшлі самі.

Стражнік

Слухайце ж, рыбакі! Пешні кідайце, пакуль яшчэ з вамі Не загаварылі штыкі.

Сымон

Ты не гразі нам. Яшчэ ты замолад. Што нас пужаеш штыком? Мы ужо бачылі здзекі і голад Пад акупанцкім ярмом. Хочаш — страляй у мяне, у старога! Хай мяне зломе віхор. Толькі вам, каты, я гэту дарогу Загараджу да азёр.

Грышка

Не, не табе, стары, з імі спрачацца, Лезці грудзямі на іх. Хопіць з навалаю лютай змагацца Сілы у нас маладых.

Рыбачка

Хлеб адабралі ў галодных сіротаў.
Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату