Зорныя схавала.— Я даўно цябе кахаю, —У адказ дзяўчына,Ці мо прашаптала хваля,Грышка вёслы кінуў.— Што ж там песню абарвалі? —Зноў Прахор гаворыць.Паняслася песня хваляй,Хваляй па азёрах.Уздымецца высокаНедзе над барамі,Рэе-кружыць, нібы сокалПа-над трыснікамі,На прасторах БеларусіДолі след шукае…«Вы пастойце, белы гусі,Я вас запытаю…»
Частка пятая
І
На пабярэжжы азёрным, зялёнымПавырасталі палацы магнатаў,Воддаль чарнеюць вузкія загоны,I валуны, і рыбацкія хаты.Неба заслала блакітам шырокімНаднарачанскія нівы і вёскі,Ціхі магільнік, крыж адзінокіКаля пахіленай ветрам бярозкі.Людзі жывуць у палацах ліхія, —Хлеба ў іх досыць, і хлеб без мякіны —Глыбака ўгрызліся ў нашу краіну,П'яўкамі смокчучы сокі жывыя.Толькі гаруе ўвесь бераг рыбацкі:Рукі крывавым пакрытыя потам,Твары абмыты слязамі сіротаў,Плечы намулены лямкай батрацкай.Нават і песні там іншыя, неякЗвоняць яны сіратліва над полем,Пераліваюцца скаргай жалеек,Сумам прадвечным па шчасці, па волі.
2
Выйшлі ўсе разам.Праз межы, праз полеЗ вёсламі моўчкі арцелі ішлі.З берага кагаркіРаптам ўзняліся,Зніклі ўдалі.Выплылі лодкі.— Смела ў дарогу!— Шчаслівы палоў!— Помніце — хлеба няма ўжо!..Хваляў шум.Звон галасоў.З Нарачы выплыла сонца.Лодкі да сонца плылі.Біліся хвалі аб вёслы,Пеніліся і гулі.Дзеці, жанчыны, старыяIСёння на бераг прыйшліЗ віламі, з пешнямі.Сталі, чакаюць, каліНовыя выплывуць лодкі.— Што, усё яшчэ не відаць?— Мо толькі выплыве вёска адна?..Нарач шуміць.Пільна угледзеўсяЎ гатаўскі бераг Сымон,У бераг далёкі.Пеніцца сонца, і хваль перазвон.— Кагаркі, можа?..— Не, лодкі!— Бачыце, бачыце! — бераг ажыў.Радасна бліснулі вочы,Быццам іх сонца прамень запаліў.