Чым мы накормім дзяцей? Досыць ужо бедавалі гаротна. Што ж, пан, страляй жа хутчэй! I пахіснулася мора людское, Рынулі ў бой рыбакі, Рынулі грозным, кіпучым прыбоем На акупантаў штыкі.

4

Спяваюць дзяўчаты, І ў лесе сасоннік, На прызбе пад хатай Ім ўторыць гармонік. Праз межы, загоны, Вясковыя стрэхі Плыве з перазвонам Вясновае рэха.

Тацяна

Сум грудзі сціскае. Цябе, мой каханы, I позна, і рана Паны ўжо шукаюць.

Грышка

Тут сочаць за намі, Я сам гэта чую, Начамі і днямі Нас нехта пільнуе. Адно толькі горай, Што раніцай сіняй Цябе і азёры Мне трэба пакінуць. Я зроднены з тымі, Што век жывуць працай, Што ўсталі стальнымі Радамі змагацца. I дзе, я не знаю, Сустрэну світанне, Якое устане Ўжо хутка над краем. Ды толькі я веру, Што дзень вызвалення На Нарачы бераг Прыйду я сустрэнуць.

5

Грышка

Ты не заснуў, Прахор? Доўгая ноч… Нам бы пагутарыць варта. Нешта шкада пакідаць мне Нарач, і вёску, і бор.

Прахор

Нешта скуголяць сабакі. Вецер на сена залазіць, Рве з узгалоўя пласты, Спаць не дае. Можа, так на непагоду. Чуеш, як шчытам калоціць I завывае, як воўк?.. Рана збіраешся выйсці?

Грышка

Рана, яшчэ даусходу… Што ж абарваў, не гаворыш,
Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату