Два ці мо тры кіламетры.

Прахор

Сонца, як полымя, паліць, Аж ускіпае паветра. Хочацца піць.

Грышка

Нешта сумным Сёння пляцешся, таварыш; Хаты рыбацкія, гумны, Можа, сям'ю ўспамінаеш? Недзе яны ўжо далёка… Песню адну прыгадаў я, З дзён перажытых, гаротных, Помню, спяваў яе слаўна Ў камеры нашай работнік. Путы раскуўшы, з-пад стражы, Ноччу марознаю ў поле Вырваўся катаржнік-вязень, Вырваўся, чуеш, на волю…

Прахор

Некалі чуў я пра гэта… Змоўклі. Адны успаміны Звоняць струной каляіны, Што пралягла праз палетак. Толькі, сустрэўшыся, рукі, Скутыя рукі сказалі, Што без іх горка сумуюць Родныя Нарачы хвалі.

Прахор

Добра, што будзе, то будзе, Толькі б нам разам ударыць…

Грышка

Разам, глядзі, не марудзіць. Потым хутчэй у гушчары, Дзе мы, нырнуўшы, бы ў тоні, Зможам схавацца далёка, Дзе і з густой падвалокай Век нас ніхто не дагоніць. Ельнік зялёны і гонкі Плямамі цені раскінуў. Хмарацца ў небе сасонкі З зеленню лісцяў асіны. Эх, што задумаўся, стражнік? Лепш не ўглядайся ў гушчары! Позна схапіўся за браўнінг, — Злёг пад рыбацкім ударам. Вязняў дрымучыя нетры Крыюць і змрокам, і лістам. Толькі у гулкім паветры Громам адклікнуўся выстрал. Раз і другі прагрымела Рэха, адбіўшыся звонка. Шумна цяцера ўзляцела, Крыкнула спуджана сойка. — Стой! Стой! — голас пагоні Доўга барамі-лясамі, Нетрамі векавымі Гнаўся ўслед за ўцекачамі.

З

Тацяна

Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату