Заімгляцца нашы вочы, быццам восенню,На азёры, на палосы паглядаючы…— Хай не бядуе;Блізкія, суседзі памогуць…— Не заракайся астрогуI торбы жабрацкай насіць.З улову заўсёдыЧастку Прахораву могуцьУзяць удава і Тацяна —Для бацькі старога.Не будуць сіротыЛаскіпанскай прасіць!..— …Ды устань, падыміся, паглядзі ты,наш родненькі,Колькі ў хаце людзей назбіралася!Як не ў беднага,а ў багатага на вяселейка.Толькі ўсе маўчаць, не пяе ніхтоі не цешыцца.Хату новую, габляваную далі табе,Вокны новыя, страха шчыльная,сасновая.Не пальецца дождж шэрай восенню,Не падзьме ў парог вецер снежнымізавеямі!..Усе ў задуме цяжкойАпусцілі галовы,А шмат хто выйшаў з хаты,Насунуўшы шапку на лоб.Жвірам распаленымСекла кожнае слова,Секла па тварах рыбацкіхДажджом сталёвым.Гора, здавалася,Хату,I вёску,I Нарач перарасло…— …Дык чаму ж закрыў дачасна сваевочы ты?Хоць яшчэ раз глянь, Прахор, мойсокал!Хоць адно пакінь сіротам слова цёплае!Хоць скажы-парадзь, як жыць намбеспрытульным?Паглядзі, — прыйшлі блізкія і знаёмыя,Нарачанцы, мястраўцы, баторынцы.Папрасі іх, каб за дзетак заступіліся,Каб глуміцца не далі над імі, беднымі.Папрасі, каб наша гора палыновае,Нашу крыўду, слязьмі горкімі абмытую,Вятры жоўтымі лістамі не завеялі,Каб яны яе адпомсціць не забыліся!..Дрогнулі сцены ў хаце,Быццам ударылі крыгі.— Не, не забудзем!— Адпомсцім! Чуеце, рыбакі?!Труну панеслі мужчыны,Узняўшы на плечы, праз выган…Плакалі над памежкамКагаркі і кулікі.
6
Курган на курганеI крушні сівога камення,Ды, рукі узняўшы,Застылі крыжы.Высяцца цяглыя сосны,Раскінуўшы змрочныя ценіНад тымі, што болей не ўстануць,Не вернуцца жыць.Памалу з магільнікаРазыходзяцца людзі.Слязамі не збудзішЗаснуўшых магіл!Паліць гарачае сонца,I вецер яго не астудзіць.Гараць на усходзеЧырвоныя хмараў стагі.Ідуць рыбакі,пахаваўшы Прахора,