Настрэчу буры,Буры, якаяужоАбняла паўкраіны.Дзьме, наганяючыЦені, чорныя хмары вецер,Падае сонца у возераЛістам сарваным з асіны.Гулка грыміць громНад нарачанскім гасцінцам.Хмары развеяліГрываў чорныя столкі.Пугі маланак свішчуцьПраз гул навальніцы,Грому шарахаўкіГрымяць пад дугою вясёлкі.Гнуцца да самай зямліСтарыя на могілках сосны.Раз і яшчэ раз ударыўВіхор ашалеўшы, сляпы,З сіняга возераНа бераг хвалямі плёснуў,Пад хмары узняўшыI снежную пену, і пыл.Раптам змоўкла усё.Толькі вячэрнюю цінуРве Нарач хвалямі ў пене,Топіць у тонях на дно.Недзе крычаць пастухі,Гонячы ў выган скаціну.I сыпануў на плечы загонаўШчырымі жменямі дождж.
Першы рыбак
Хутка пачнуць на азёры качкі злятацца,А нашы яшчэ падвалокі ловяць на беразе вецер.Не зарабіў у рубашцы, дык не заробіш ў сярмяжцы,Кажуць старыя.У нас і так усю восень пустуюцьАруды ў клецях.
Другі рыбак
Цёпла і ціха цяпер —Будзе багаты улоў —Начамі туманы бялеюць.
Грышка
Хацеў бы яшчэ раз сустрэцца я з вамі,Калі прашумяць навальніцы,Калі над азёрамі і над паляміЗаззяюць свабоды зарніцы.
Архіп
Прымем заўсёды, як госця, цябе.Не забывай нас!Што ж, развітаемся…Сёння туманамЗаслала ноч усё.Да Мядзеля хай правядзе Тацяна.З садоў, як з цёмнай рамы,Над белым воблакам тумануКасцёл падняўся белымі мурамі,Застыў, як хваляй выгнаная крыга.Спіць бераг Мястра, выгнуўшыся лукам.Сустрэліся ў апошнім развітанні рукіI вочы — дзве зарыКароткай летняй ночы.
Грышка
Тацяна,Жыццё маё пайшло крутой дарогай. IНе ведаю, ці дачакаешся мяне ты.Яшчэ ў мяне шмат беспрытульных дзёіАле да вас я некалі прыйду.Чакай, Тацяна!