Моцна ўмерзла зямля.Лёд пакрыў нарачанскія плёсы.Зімы яшчэ не было.Той год да калядЦягнулася чорная восень.Пагуляць пад гармоньМоладзь, помню, прыйшла на забаву.Мы — мужчыны, ў куткуГаварылі пра тонь,Гаварылі пра розныя справы.Потым з гміны прыйшоў,Уваліўся наш солтыс ЦяцераI паперы прынёс.З дзесятак галоўСхілілася ўміг над паперай.Бачым: на рыбакоўБрэшуць. Солтыса думалі ўдарыць.Толькі ў час, гад, уцёк.Следам шум галасоўНашых разбушаваўся, як Нарач.Аж хісталася столь, —Гул узняўся у хаце батрацкай:— Хай спрабуюць узяць!— Знойдзем пешню ці колНа паноў сярод снасцяў рыбацкіх!..• • • • • • • • • • • • • • • • • •Ды пара мне ўжо спаць.Старасць, бачыш, і сілу падважыць.Ахочаш паслухаць далей, —Табе расказаць —Тацяна не горай раскажа…
Тацяна
А сам адкуль?
Незнаёмы
Іду здалёку…Дзе зараблю сабе начлег,А дзе і так, зайшоўшы ў вёску,Перачакаю слоту, снег.Нямала так прайшоў дарог яI ўдзень, і ўноч пад шэпат зор.Часамі скутымі рукаміАбняць хацеў палёў прастор…
Тацяна
Ты вязнем быў?Ідзеш з астрога?Дамоў спяшаешся спачыць?
Незнаёмы
Іду знаёмаю дарогайДамоў, ды толькі не спачыць:Іду будзіць мястэчкі, вёскі.Пара ўжо косы адвастрыць,Каб да касьбы ўжо недалёкайЗмаглі мы выйсці да зары,Змаглі на чорных скібах грунтуНядолі межы зараўняцьI з новай песняй, з песняй бунтуСваёй свабоды дзень спаткаць.