Яно-то праўда.Толькі хатаУ нас згніла і пастарэла,Ды мы нядужы, небагаты.Адно што ёсць, вясло ды сетка,Рызман стары, вузкі палетак.Нясоладка жыць вечна гэтак…Пайшла…I слухаць нат не хоча.На вёсцы сёння вечарына.I вецер затрубіў з паўночыНад возерам бурлівым, сінім…
4
Заіграла скрыпкаГулкім пералівам,Як вясна іграе, як пяе жняя,Як у чыстым полі, каласістай грывайДа зямлі прыпаўшы, плача сіратліваПаласа стаптаная мая.За лявунняй-скрыпкайЗаіграў гармонік,Загулі чмялямі тэнары, басы,Ўдарылі ў падлогу, ў сцены з хвояў гонкіх,У бары, ў гушчары, ў струны сосен звонкіхСнежнаю завеяй галасы.А у гэту буруБліскавіц, вясёлакГром цымбалаў кінуў п'яны музыкант.I ў адказ на гром той, яркі і вясёлы,Віхрам закружыўся збуджаны пасёлак,Вербы, зоры, серп маладзіка.
5
Iван
Хадзі, Тацяна, пагуляем!Што музыкантам загадаць?Глядзі, як сёння закіпела,На месцы цяжка устаяць.
Тацяна
Ты п'яны, не смяшы людзей ты.Лепш адчапіся і не лезь.Пайшоў бы з вечарыны гэтай,Ў запечку выспаўся б ты лепш.«Ходзе вецер ашалелы.I калыша трыснікі.Досыць рыбакі цярпелі,Галадалі рыбакі! То не хвалі зашумеліАд вясняных ад вятроў, —Нарачанскія арцеліВыплывалі на палоў.То не ў лесе стогнуць сосны,Не шуміць зялены бор, —Гэта нашы рэжуць вёслыХваль успенены прастор.Эх ты, доля, доля-гора,Эх, рыбацкая зямля!»