Мяне не ведаеш, Тацяна,Гарэлкай цяжка упаіць.Па тым, што выпіў я, да ранаГатоў нагамі малаціць.
Тацяна
Ідзі, ўжо досыць, не хваліўся б,Ото ж сустрэла на бяду!
Iван
Чакай, Тацяна, заўтра ранаУ сваты да цябе прыйду.«Наляцелі скурадзёрыЗ паліцэйскаю ардой.Заазёры, заазёрыПастаім мы галавой!Пастаім мы за палеткіДружна, смела у баю.Ёсць у нас густыя сеткі, —Долю вылавім сваю!Ёсць і сілы ў нас нямалаНа паноў пайсці з калом…»• • • • • • • • • • • • • • • • • •Расшумеліся цымбалы,Быццам Нарач бурным днём.
Рыбак
Ды ты, Іван, ужо спазніўся.Яшчэ як верасы цвілі,Ў Сымона ноч усю да ўсходуСваты гулялі і пілі.
Тацяна
Ты бачыў мо, ці піў мо разам,Ці дамаўляліся з табой?
Рыбак
Не, толькі бачыў, як ішла тыЗ сваім каханым раніцой…«Пойдзем грамадой наперад,Возьмем за грудзі бядуI густы закінем невад,Падвалокі пад ваду!Эх ты, доля, з лыка звіта,Нарач — наша старана!»• • • • • • • • • • • • • • • • •Скрыпка кнігаўкай падбітайДоўга плакала адна.