Тады ідзі…Каб ведаў, хто цябе засватаў,Узяў бы я яго на вока.
Тацяна
Злаві, спытай.
Iван
А што ж, — злаўлю.Яшчэ пачуеш.I ён мо з тых, якія тутНад Мястрам, Нараччу бунтуюць.
Тацяна
Ты, можа, паліцэйскі шпік?Бунтуюць людзі — есці хочуць.Не аддадуць паны азёр, —Устане наша Наднарочча.
7
Азёры, азёры, азёрыЎдалі забялелі.I думы кладуцца узорамНа снежнай кудзелі.Далёка — узгоркамі поле,Акопы, траншэі, драты,Магілы вайны і нядоліЗаснулі пад снегам густым.Мо вецер з-над Рэйну, ДунаюТут плача заўсёды з тугіЦі бура ад краю да краюГалосіць з далёкай тайгі?Азёры, азёры, азёры,Шум бору сасновы,Вузкіх палазінаў узорыI кій ялянцовы!Старыя рыбацкія хаты,Пад прызбамі — гурбамі снег.А вокны з-пад броваў кудлатыхГлядзяць з-пад завеяных стрэх.А ў хатах і змрочных, і цесныхВарожаць: як выйсці з бяды,I з сумнай азёрнаю песняйСнуюць невады.Азёры, азёры, азёрыЎ імгле забялелі.Калышацца снежнае мораНа крылах мяцелі.Азёры, да вас я дарогайПрыйшоў пралажыць новы след.