Ў панскі, асадніцкі двор…» Гэта было ў тую ноч, Як расцвілі верасы, Як расцвілі у бары Ў ззянні асенняй расы.

2

Не раз здавалася Тацяне, Што нехта ходзіць ля паркана I ля акон рыбацкіх хатаў… З вярбой самотнай, расахатай Абняўся месяц ля затокі, I недзе за сялом далёка Начлежнай песні блудзіць рэха: Знаёмым перазвонам, смехам Яно на шыр прастораў кліча, Дзе звоняць медныя іржышчы I гладзь крыштальная азёраў, Дзе мые ноч каралі-зоры. Усюды ціха. Толькі думы Асенні сон цалуе, цешыць, Ды сетку сінюю без шуму Ў трысці давязвае месяц. • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Не раз я за муром астрожным Па родных гонях сумаваў, Па тых бярозах прыдарожных, Што на этапах сустракаў. Не раз я думаў: як вярнуся Дамоў, на волю, зноў прайду Па нівах, сёлах Беларусі І пад дзяругаю астрожнай Шмат прынясу напеваў-дум. Я іх рассею па дарогах, Па курганах маіх братоў, Яны ўскалосяцца на полі Сярод жытнёвых каласоў. Іх зрэжа некалі машына, — Ў стальныя звонкія цапы Падасць іх весела дзяўчына, Сны-песні, зжатыя ў снапы.

З

— Вось госця я прывёў, Тацяна, — Сказаў Сымон, — Пераначуе, пойдзе рана Ў дарогу ён. Імгла, як хусткай, абвязала Увесь затон, Зблудзіць зблудзілі б мы без мала, Каб не агонь. Ты мо, дачка, пачаставала б. Эх, і пара! Паны азёры адабралі, Няма дабра. Сягоння горш нам, як калісьці Бацькіжылі, Не хлеб, а камень будзем грызці З сваёй раллі.

Незнаёмы

Ну што ж, ці сілы у вас мала? Склікалі б сход Ды на змаганне падымалі б Увесь народ!

Сымон

Бяда, брат, пачалася летась. Садзіся, еж.
Вы читаете Нарач
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату