Завіруха скача ноччуПатарочай, плача, вые;Пухавыя сыпе ў вочыСьнегавінкі мне; рагоча.Йду навобмацк; ледзь жывы я,Нежывыя суну ногіБез дарогі. Цела ные,Калянее; верставы яПрамінаю слуп убогі,Траярогі крыж збуцьвелы,Пасівелы, цёмны, строгі.Не чакаю дапамогі…Прыступае нехта белы,Асьмялелы. Вот ўсьцігае,Акаляе, скамянелы,Пасінелы, — абнімае. Завіруха —Рагатуха сыпе сьнегуI ў прабегу шэпча ў вуха:«Заначуеш — не пачуеш:Я завею, я угрэю,Зараз ляжаш, дзякуй скажаш,Мне ты скажаш». Завіруха —Рагатуха шэпча ў вуха.Ажно чую: раптам злаяУлягае, уціхаеЗавіруха. Замірае.Праясьняе ў полі. Нікне,Ані зыкне вецер-сватка. Бачу — хатка.Як тры зоркі, тры ваконцыПры гасьцінцу. ВераценцыДыму ў неба ўюцца, пнуцца.Хатка, вокны, дым сьмяюцца,Клічуць, вабяць, сустрачаюць,Прывячаюць, запрашаюць.Голас чую родных, мілых.Ўзмацаваўшыся на сілах,Крыкнуць рады: «Згінь ты, гора!»А яно ў адказ гавора: — Над табою Сьнег гурбою.
22. Думкі ў чужыне
Гора мне цяжкае, гора бясшчаснаму!Сэрца ўсё жаліцца, плача, баліць.Хочацца к сонейку цёпламу, яснаму:Хоць бы убачыць! Ўсю цяжасьць зваліць! Доля мая, што мяне узбагаціла, Думак, жаданьняў і сэрца дала, Недзе гаман з маім шчасьцем утраціла, — З горам падняла і мне падала.Што там наперадзе, што там нязнанае,Што там са зьдзекам мяне сьцеражэ?Скрытна-варожае, з страхам чаканае,Можа, і блізка на нейкай мяжэ. Толькі ня сьмерць, — не аб ёй неспакоюся. Сьмерць — гэта што! Гэта дар для усіх; Прыйдзе той час, і я зь ёй заспакоюся, Збыўшыся боляў і думак сваіх.Іншае гора душу абцяжарыла, —Камень цяжэйшы на сэрцы ляжыць:Дні майго росквіту мглою абдарыла,Ў жыцьці штодзённа за мною бяжыць. Доля мая — гэта доля гаротная, Сэрца дала мне, наўчыла любіць, Дый прысудзіла яна ж, адваротная, Век у сіроцтве, ў выгнаньні пражыць.Што мне жыцьцё, хоць бы самае краснае?— Волі ня маю! Ў няволі жыву.Гэтае нуднае быцьце уласнаеСьмерцю страшэннаю з болем заву. Сокалам вольным і з пташшай гульлівасьцю Я бы, здаецца, адсюль паляцеў… Нельга і думаці, — доля бязь міласьці Варту паставіла. Вораг абсеў.Беднасьць — ня гора саўсім мне бясскарбнаму, —Я багацей, замажней за другіхI не зайздрошчу багацтваў тых марнаму,Досыць зь мяне бедных злыдняў маіх. Покі варушацца рукі скарэлыя, Праца мне будзе на радасьць, на сьмех.