Злотам багатыя, сэрцам зьнішчэлыя Трутні ня мецімуць гэткіх уцех.Што мне багацтва? Бяз грошы, бяз золатаБыў бы магнат я, кароль, багатырТам, дзе пад націскам роднага молатаЖыцьце куецца углыб і ушыр. Жыцьце куецца, і сонца ўздымаецца, Сьвету праменьні льець з гарыні, З доўгага сну дзе народ прачыхаецца, Побыту шчаснага сьвецяць агні.Там, дзе цяпер яшчэ сілы нячыстыяЖыцьце карожаць, па-свойму вядуць,Дзе ўстрапянулісь дубы густалістыяI на курганах нямоўчна гудуць, — Можа, і я з сваёй слабаю сілаю Там працаваці бы крышку памог; З гэтаю працаю шчыраю, мілаю Сьмерці спаткаў бы спакойна парог.Можа… А можа, ня ўбачыці гэтага?Можа, суджона тут век мне пражыць?Дні адзіноты, сіроцтва бясьсьветнагаГрудай каменьняў ў душы валачыць.Страшна мне гэта, і ўсё ж не ядынаеТак навалілась, гняце ў глыбіне, —Горшая мука ўтрапляець, што сынам яБыць перастану сваёй старане. Памяць ня доўгая, любасьць ня вечная; Сірасьць, бязьлюднасьць — іх трудна нясьці; Мо’, пажагнаўшыся з старым, на вечнае З шляху зьвярну, па другім каб ісьці.Страшна мне нават аб гэтым і згадываць,Страшна і думаць, і я не хачу.Толькі ж надзеі ня маю чым зрадаваць,Сэрца і сьлёзы ссушыць уваччу. Вось у чым гора бадзязе бясшчаснаму, Вось чаму сэрца маё так баліць, Вось чаму хочацца к сонейку яснаму — Хоць бы убачыць, тым цягасьць зваліць!..Цяжка мне, праўда. Ці ж трэба мне жаліцца?Цяжка ж другім — іх мільёны усіх, —Жыцьце іх рушыцца, б’ецца і валіцца,Гінуць надзеі і думкі у іх. Многа на сьвеце усякага творыцца! Многа хто вершаў аб гэтым злажыў. Часам паслухаеш, хто разгаворыцца, Бог яго ведае, як яшчэ жыў?!Біўся зь няпраўдай, зь бядой і гаротаю,Сэрца у попел няшчадна спаліў,Сілы ўсе страціў у бойцы зь цямнотаю,Кроў, не рахуючы, кроў сваю ліў! Што ж тады плакаці мне, маладзейшаму? Я ж не прайшоўшы пуціну сваю: Сэрца асталася. Не, весялейшаму Трэба мне быць, а я плачу-пяю.
23. С песьняў няволі
Праўду мусім ведаць, браце:Покуль мы ня ў роднай хаце,Не на ніве покуль роднай, —Нашай думачцы ніводнайВек ня спраўдзіцца, ня збыцца —Мусім ў цеснай клетцы біццаНашых думак, і жаданьняў,I няволі наляганьняў. У гароце, у няволі Без пасьпеху, а паволі Нешта розум ў нас вымае, Смокча душу — выпівае I за шыю душыць больна, Што часамі мімавольна З болю гэтага заплачыш, Што аж слонейка ня бачыш!Мусім ведаць, што мялеем,Што паволі ўсё малеем,Не жывём, але канаем, —Зранку долы вымяраемI надзею штодзень губім,Хоць яе, як жыцьце, любім. Нашы брацьця — там, на волі, Паляглі моў-ся на полі, Чыстым полі ваявецкім, Велькім колам маладзецкім, З пасячонымі плячыма, З выпалёнымі вачыма.