Прымаю. Хай з зарой к нам з'явіцца Ян Трэці!
На захадзе вялікі ёсць герой, быць можа,
Ён за каметай прыйдзе к нам. Дай гэта, Божа!'
На гэта мовіў Войскі голасам спакойным:
'Камета часам спрэчкі значыць, часам войны.
Не добра, што стаіць яна над Сапліцовам,
Бо, можа, нашым пагражае што галовам.
Учора спрэчак, звад у нас бьгао даволі
Спярша на паляванні, потым у застоллі.
Пан Рэент паспрачаўся з Асасорам зрання,
А вечарам ізноў паўстала замяшанне:
Прыйшлося за мядзведзя скуру пасварыцца.
Я ведаю, што змусіў бы іх памірыцца,
Калі б не трэ' было з расказам запыніцца.
Хацеў я расказаць выпадак вам цікавы,
Падобны да падзеі з нашае аблавы,
Што здарыўся з людзьмі не так далёкіх часаў,
Райтанам і нямецкім князем фон Дынасаў.
Выпадак быў такі:
Пан генерал падольскіх
Зямель, праездам да сваіх маёнткаў польскіх
Ці, можа, едучы на сейм які ў Варшаву,
Дарогай к шляхце заязджаў, то на забаву,
То так - ддя папулярнасці. Прыбыў і к пану,
Цяпер ужо святое памяці, Райтану,
Які пазней паслом наваградскім з'яўляўся,
Той, у якога я з маленства гадаваўся.
З прычыны гасцявання князя генерала
Райтан зазваў гасцей. Іх прыбыло нямала.
Быў і тэатр (князь генерал любіў тэатры);
Дык феерверк даў Кашыц, што жыве у Ятры,
Танцораў Тызенгаўз прыслаў. Агінскі даў музыкаў,
А Солтан дзятлаўскі капэлію паклікаў.
Наладжаны былі шыкоўныя забавы
Ў двары, а па лясах вялікія аблавы.
Вядома кожнаму, не толькі самым блізкім,
Што хоць яны з крыві Ягайлаў, Чартарьгскім
З вякоў не вельмі да спадобы паляванне -
Не тое, каб з ляноты, а ад выхавання
I ад замежных густаў. Дык і генерала
Больш кніга, чым сабакі і лясы, займала,
Ды й каля дам не мала ён збіваў абцасаў.
У свіце князя быў нямецкі князь Дынасаў,
Які нібыта ў афрыканскай пушчы дзікай
Старога тыгра закалоў звычайнай пікай,
Калі аднойчы быў між неграў пасяліўся.
А потым тым выпадкам вельмі ўсім хваліўся.
У нас хадзілі на дзікоў у тую пору,
Рэйтан раз забіў агромную мацёру
З вялікай небяспекай, падпусціўшы блізка.
Усе дзівіліся, хвалілі, а нямчыска,
Той князь Дынасаў, пахвалы зусім не слухаў,
