Пахаджваў толькі і пад нос сабе ўсё дзьмухаў,

Што трапны стрэл даказвае мо смеласць вока,

А зброя белая - і рук. стаў шырока

Ізноў пра Лівію разводзіць небьыіцы

І ўсё тым самым тыграм без канца хваліцца.

Пан Рэйтан дык аж трохі зазлаваўся,

Па шаблі жыва стукнуўшы, так адазваўся:

'Мой князь! Хто ўмее глянуць смела, б'ецца смела!

Варт тыгра дзік, за зброю ж трэба брацца ўмела!'

І распачаўся дыялог між імі жвавы

Ажно князь генерал тут умяшаўся ў справы,

Французскай мовай іх змірыў. Сказаць даволі,

Што згода іх была, як попел на вуголлі;

Рэйтан прыняў да сэрца справу і пасля той згоды

Навучку немцу даць чакаў адно нагоды.

Назаўтра ледзь жыццём не аплаціў выпадку

Таго, а як было, скажу ўсё па парадку'.

Тут Войскі замаўчаў і з мінай абыякай

Да Падкаморага звярнуўся за табакай,

Час доўгі нюхаў, не канчаў апавядання,

Цікавасць разбудзіць паставіўіпы заданне.

Урэшце пачынаў, ды зноў перапынілі

Расказ, а ўсе ж за ім з цікавасцю сачылі!

К Суддзі з'явіўся пасланец. Пачулі госці,

Што ў пільнай справе да яго прыехаў хтосьці.

Суддзя з усімі хутка нанач развітаўся.

Праз момант і з гасцей ніхто ўжо не застаўся -

Пайшлі ўсе спаць, хто ў дом, хто ў сена закапацца.

Суддзя ішоў са спозненым гасцём спаткацца.

Усе ўжо спяць - Тадэвуш круціцца у сенях

Ля дзядзькавых дзвярэй у змрочных шэрых ценях.

Яго сюды прыводзіць важнае пьгганне,

Якое трэба вырашыць без адкладання.

Суддзя на ключ замкнуўся, з некім размаўляе,

Тадэвуш ўсё чакае, вушы настаўляе.

Перш чуе, быццам плач, дык, не крануўшы клямак,

Праз шчыліну замка глядзіць у той напрамак

І бачыць дзіва! Робак і Суддзя стаялі

Ў абдымках на каленях у слязах і ў жалі.

Ксёндз Робак з плачам рукі цалаваў Суддзёвы,

А пан Суддзя туліўся да яго без слова.

Пасля даўгой хвіліны плачу і маўчання

Сказаў ксёндз Робак ціха, як на развітанне:

'Брат, знае Бог, што я захоўваў таямніцы,

Якія абяцаў за грэх. Не час хваліцца,

Што Богу і радзіме ўсе аддаў я годы,

Ніякай не шукаючы узнагароды.

Я жыў дагэтуль і хацеў памерці бернардынам,

Схаваўшы прозвішча за манастырскім тынам,

Не думаў адкрывацца прад табой, ні сынам,

Хоць ксёндз правінцыял і даў мне пазваленне

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату