Зрабіць in articulo mortis аб'яўленне.
Хто знае, ці жыў буду і на чым там стане
У Дабрыне! Брат! вялікае там замяшанне!
Француз яшчэ далёка, доўга давядзецца
Яго чакаць, а шляхта, пэўне, не дажджэцца!
Магчыма, я з паўстаннем лішне завіхаўся!
Вось дрэнна зразумелі! Ключнік умяшаўся!
І гэты дурань Граф панёсся ў бок Дабрына,
Не мог яго я папярэдзіць, ёсць прычына:
Стары Мацей мяне пазнаў, няхай адкрые,
З Сцізорыкам мая не размінецца шыя!
Нічога Ключніка не спыніць! Не баюся смерці,
Ды гэткае здарэнне план наш можа сцерці.
Я там быць мушу! Мушу знаць усе падзеі,
Хоць прыйдзецца мо згінуць; шляхта там шалее.
Здароў будзь, наймілейшы брат! Спяшацца мушу.
Калі загіну, за маю маліся душу.
У выпадку вайны, табе ўся таямніца
Адкрыта, помні справу і што ты Сапліца!'
Тут слёзы сцёр, каптур паправіў, зашпіліўся,
Адставіў аканіцу, ў сад з акна спусціўся,
І з бьггнасці яго не засталося знакаў.
Суддзя, застаўшыся адзін, сядзеў і плакаў.
Тадэвуш, пачакаўшы трошкі, ўсе ж рашыўся:
Пастукаў, увайшоў і нізка пакланіўся.
'Прабачце, дзядзечка,- сказаў,- я ў вас дзён колькі
Пабыў. Час гэты здаўся мне хвілінай толькі,
Не меў калі нацешыцца я й домам родным,
Як выезд мой адгэтуль стаўся неабходньм.
Я змушан вас пакінуць зараз, неадкладна:
Мы Графа вызвалі, вы ж знаеце дакладна,
Што паядынкі забаронены ў нас строга,
Але мяне стрымаць не можа ўжо нічога,
Пайду да Княжаства Варшаўскага граніцаў.
Граф, хоць фанфарон, не зможа не з'явіцца
На месца, што ва ўмовах мы паставім,
Дык там сустрэнемся і ўсё, як трэба, справім.
Пасля, яго ўкараўшы, калі Бог паможа,
Да браццяў за Ласосну ўдасца трапіць, можа.
Я чуў, што бацька мне тастамантам назначыў
Служыць у войску, ды хтось гэта перайначыў'
'Тадэвушак,- сказаў Суддзя,- ці ты купаны
Ў вадзе гарачай, ці так круціш, як ліс гнаны,
Што думае хвастом пушыстым засланіцца?
Мы выклікалі Графа, згодзен, трэба біцца.
Але сягоння ехаць? Як? якой нагоды?
Ёсць звычай перш сяброў слаць, дабівацца згоды
Прад паядынкам. Граф адумацца'шчэ можа,
Перапрасіць, дьпс што спяшацца ў падарожжа?
А можа, іншая цябе ўкусіла муха?
Кажы, як ёсць, нашто такая завітуха?
Я дзядзька твой. І я меў сэрца маладое,
