Што Граф і Зося падружылі ўжо нямнога,

Тады што? Граф мо ў Зосю закаханы дужа,

Яна мо любіць, выбярэ яго за мужа!

-Якое ж права маю я між іх мяшацца,

Зламаць іх шчасце, не дазволіць ім пабрацца?'

У роспачы не ведаў, як грахі зацерці.

Уцякаць? Куды? Хіба ў абдымкі смерці!

Бег на ставы, што пазіралі з траў гушчару.

Стрымаўся над балоцістым і зрок маркотны

Тапіў у цёмных водах, а той пах балотны

Уцягваў поўнымі грудзьмі, адкрыўшы вусны,

Таму што самагубства замысел спакусны

Ў ім спеў. Ён у мазгоў шалёным завароце

Адчуў жаданне утапіцца ў тым балоце.

Дык Талімэна, ўбачыўшы па ўспышцы дзікай

Яго адчай, хоць і ў злабе бьыа вялікай,

Адчула страх, што можа быць бяды прычынай,

Бо ўсё ж ткі не благой была яна жанчынай.

Ёй жаль было, што ён ужо другую любіць,

Хацела пакараць, а ўбачыла, што губіць.

Пагналася за ім, аж косы распляліся,

І клікала: 'Пастой! Любі сабе, жаніся

Ці едзь, ды толькі стой!' А ён так разагнаўся,

Што бег далей.і аж над ставам затрымаўся.

Выпадкам нейкім дзіўным лёсу, па-над ставам

Памалу ехаў Граф са слуг сваіх атрадам.

Захоплены прыгожасцю начы пагоднай,

Цудоўнаю ставоў гармоніяй падводнай

Тых хораў, што гудзелі арфамі Эола

(Нідзе такога хору не пачуеш болей),

Стрымаў каня, бо ўжо не ў памяці ўся справа.

Стаіць, паставіў вуха, слухае цікава,

Глядзіць на поле, неба доўга аглядае,

Відаць, начны пейзаж у думках укладае.

А від сапраўды быў прыгожы, маляўнічы!

Ставы два пахілілі да сябе абліччы,

Як пара закаханых: правы быў глыбокі

Без траваў, чысты, гладкі, як дзяўчыны шчокі,

А левы чуць цямнейшы, як твар маладога,

З загарам і пушком абсыпаны нямнога.

Пяском залочаным свяціўся злёгку правы,

Як ясным воласам, а левы кучаравы,

Лазой наежаны і вербамі чубаты.

Абодва ж зелені вянком былі абняты.

Сціскаюцца, і ўніз адзін ужо прывольна

Спадае, ды не гіне: ў рова павароты

Нясе на дробных хвалях бліскі пазалоты.

Вада ляціць пластамі, а на кожным пласце

Па жмені ўзбліскаў месяц рупіцца пакласці.

Святло ў канаве ў стужкі дробненькія рвецца,

А плынь, іх падхапіўшы, знесці ўдаль імкнецца,

А зверху жменямі бляск месяца кладзецца,

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату