Як быццам Свіцязянка, сеўшы на раўніне,

Адной рукой ваду лье з шклянага начыння,

Другою з фартушка кідае ў хвалі тыя

Зачараваных скарбаў пліткі залатыя.

А далей, з рова выбегшы, ручай павольна

Раскручваецца, льецца па раўніне польнай,

І на яго рухомай дробнай лускавіне

Ўздоўж свет месячны дрьгжыць, плыве і гіне.

Якраз, як той гівойтас, жмудскі вуж прыгожы,

Што хоць нібы ляжыць на верасавым ложы,

Паўзе, бо срэбрам, золатам трымціць патроху,

Пакуль з вачэй не знікне паміж траў і моху,

Так і струмень хаваўся пад альшын завесу,

Што небасхіл адзначвалі падобна лесу,

Ўзнімаючыся формай шэрай і няяркай,

Як духі, напалову скрьггыя за хмаркай.

Паміж ставоў над ровам млын стары схаваўся,

Як дзед, што закаханых падглядаць сабраўся.

Падслухаў іх размову, гневаецца, рвецца,

Балбочучы пагрозы, і ажно трасецца,

Так млын той раптам страсянуў чалом імшыстым

І кулаком крутнуў над ручаём празрыстым.

Скрыпучае старое закрахтала кола,

Зглушьша шэпты ўсе і спевы навакола,

І Графа разбудзіла.

Бачыць Граф, аж збоку

Стаіць Тадэвуш ля яго непадалёку,

Дык выкрыкнуў: 'За зброю!' Скокнулі жакеі

І ледзь Тадэвуш змог падумаць пра падзеі,

Ужо яго схапілі, рвуцца ў двор не жартам.

Двор будзіцца, сабакі ў брэх, у крыкі варта.

Суддзя бег паўраздзеты: што ўсё гэта значыць?

Падумаў, што бандьггы, ажно Графа бачыць.

'Што гэта?'- ўскрыкнуў. Граф мільгнуў узнятай шпагай.

Але к бяззбройнаму аднёсся ўсё ж з увагай.

'Сапліца!- крыкнуў,- злосны вораг наш старынны!

Сягоння я цябе за ўсе ўкараю віны.

Сягоння ўсё захопленае вернеш зразу,

Перш чым табе адпомшчу за сваю абразу!'

Суддзя перажагнаўся: 'У Айца і Сына!

Пан Граф! Вы ж нападаеце бандыцкім чынам!

Як гэта мірыцца, Граф, з вашым выхаваннем,

Паходжаннем, значэннем і самапазнаннем?

Не дамся ў крыўду!' Слугі беглі ўжо Суддзёвы

Хто з кіем, хто са стрэльбай, біцца ўсе гатовы.

А Войскі, стоячы паводдаль трохі збоку,

Меў нож у рукаве, а пана Графа ў воку.

Хацелі біцца, ды Суддзя тут перашкодзіў:

Дарма змагацца - новы вораг надыходзіў.

У вольхах бліснула, і стрэл раздаўся. Потым

Загрукаў мост ад конскіх ног за паваротам.

'Граміць Сапліцу!'- сотня галасоў раўнула.

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату