А Робак да грудзей прыціснуў яго скроні,

Злажыў на галаве накрыж свае далоні,

На неба глянуў і сказаў: 'Сынок мой! Богам!'

І плакаць стаў... Тадэвуш скрыўся за парогам.

'Як так?- спытаў Суддзя.-І ты яму нічога

Не скажаш зараз, нават і перад дарогай?'

'Не,- ксёндз сказаў,- не дам яму ніякіх знакаў

(I тут, закрыўшыся рукамі, доўга плакаў).

Няхай ад беднага лепш будзе гэта скрыта,

Што бацька змушан быў шмат год, накшталт бандыта.

Хавацца ад людзей. Сказаць я марыў,

Ды Богу за грахі зраблю яшчэ ахвяру'.

'Тады пара,- сказаў Суодзя,- падумаць штосьці

І аб сабе, бо хвораму ў тваім узросце

Няма як з іншымі збірацца у вандроўку.

Ты ж мне казаў, што ўжо даўно нагледзеў схоўку,

Скажы мне, дзе яна? Вунь брычка ўжо гатова,

Някепскім сховам будзе хатка леснікова'.

А Робак галавой крутнуў: 'Да заўтра рана

Ёсць час,- сказаў,- пашлі, мой браце, па плябана,

Каб як мага хутчэй прыбыў сюды з прычасцем,

Адпраў усіх, астанься з Ключнікам - на шчасце,

Ён тут. І дзверы зачыні'.

Яго наказы

Суддзя ўсе споўніў, сеў на ложак, а Гервазы

Стаіць, апёршы локці на мячы, а скроні,

Прыгнуўшыся, заціснуў у свае далоні.

А Робак, перш чым мовіць, Ключніка аблічча

Праверыў пільным вокам моўчкі, таямніча.

І як хірург перш мяккую руку ўскладае

На цела ў месцы, дзе яго прабіць жадае,

Так Робак быстрыню сваіх вачэй злагодзіў

І імі па Гервазага вачах праводзіў,

Ўканцы, як бы рашыўшыся, ўваткнуць нож зразу,

Прыкрыў рукою вочы і пачаў ад сказа:

'Я - Яцак Сапліца...'

І Ключнік, гэта слова

Пачуўшы, згорбіўся і, корпуса паловай

Нахілены наперад, звіс, прыгнуўшы ногі,

Як камень, спынены ў палёце ў паўдарогі,

Тапырыў вусы, вусны расчыняў шырока,

Гразіў зубоў аскалам, страшным блескам вока,

Рапіру выпусціў, пасля каленьмі сціснуў

Каля зямлі, рукой хапаў, і меч павіснуў

Ля ног, з'язджаў назад, што раз распрасціраўся

І ў розныя бакі канцом сваім ківаўся.

Гервазы быў, як рысь паранены, што хоча

З густэчы дрэва кінуцца стральцу у вочы:

Ўздымаецца клубком, мармыча, зрок крывавы

Іскрыцца, вусы ходзяць, б'ецца хвост рухавы.

'Нішто мяне ўжо ўстрашыць,- ксёндз сказаў,- не можа,

Бо ўжо я, пан Рэмбайла, пад рукою Божай,

Але ў імя таго, які свет грэшны збавіў,

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату