Там, дзе ў слугі да пана больш прызнання,

Чым тут у жонкі любасці да мужа,

Там, дзе салдат па зброі болей тужыць,

Чым тут па бацьку сын. Больш там парою

Па выжле плачуць, чым тут па герою.

Сябры мне памаглі тады размовай

І ў песню слова кідалі да слова,

Як жураўлі, што ў казцы той вясковай,

Калі над выспай з замкам раз ляцелі

І хлопцу даць ратунак захацелі,

Па пёрку скінулі - дар небагаты,

Той крыллі змайстраваў і ўцёк дахаты….

О, дачакацца б мне такой уцехі,

Каб кнігі гэтыя прыйшлі пад стрэхі

І каб, кудзелю прадучы, сялянкі,

Калі закончаць любыя спяванкі

Пра дзеўчыну, якая граць любіла

І цераз скрыпку гусак пагубіла,

Пра сірату прыгожую, як зоры,

Што гусак гнала ў спозненую пору,

Каб кнігі простыя мае, як гукі

Іх песняў, узялі сялянкі ў рукі!

Калісьці так на вёсцы ў час гуляння

Збіраліся пад ліпай для чытання

Пра Веслава, Юстыну, пра каханне.

А ля стала, спавіты злёгку ў дрому,

Сядзеў пан аканом, а то й пан дому

І слухаў, а калі запінку бачыў,

Цяжэйшае малодшым растлумачыў,

Хваліў прытожасць, што не так - прабачыў.

Зайздросцілі мы песнярам іх славы,

Што там яшчэ ў лясах гудзе і ў полі,

Якім мілей, чым лаўры Капітоля,

Вянок, сялянкі сплецены рукамі,

З лістоў зялёнай руты з васількамі.

Тлумачэнні [аўтара]

У загалоўку твора.

АПОШНІ НАЕЗД У ЛІТВЕ

У часы Рэчы Паспалітай Польскай выкананне прысудаў бьыо вельмі цяжкім - у краіне, дзе выканаўчая ўлада амаль не мела пад сваім кіраўніцтвам ніякай паліцыі, а багатыя грамадзяне трымалі прыдворныя палкі, некаторыя нават, як князі Радзівілы, больш чым дзесяцітысячнае войска. Такім чынам, скаржнік, атрымаўшы дэкрэт, быў змушаны дзеля спагнання прысуду звяртацца да рыцарскага саслоўя, г. зн. да шляхты, якая мела таксама і выканаўчую ўладу. Узброеныя сваякі, сябры, суседзі ехалі з дэкрэтам у руках і ў суправаджэнні з возным дабывалі, часта не без крыві, прысуджаную скаржніку ўласнасць. Такая ўзброеная экзекуцыя дэкрэту называлася наездам. У даўнейшыя часы, пакуль шанавалі закон, найбагацейшыя паны не смелі супраціўляцца прысудам, напады здараліся рэдка, а гвалт амаль ніколі не заставаўся без кары. Вядомы з гісторыі сумны канец Васіля Сангушкі і Стадніцкага, празванага Д'яблам. Упадак грамадскіх звычаяў Рэчы Паспалітай стаў прычынай павелічэння колькасці наездаў, якія бесперапынна парушалі спакой Літвы.

КНІГА ПЕРШАЯ р. 5-6:

Святая дзева, што бароніш Чанстахову

І ў Вострай браме свеціш.

Усе ў Польшчы ведаюць пра цудатворную ікону Багародзіцы на Яснай гары ў Чанстахове. У Літве славяцца цудамі іконы прачыстай дзевы Вострабрамскай у Вільні, Замкавай - у Наваградку, а таксама Жыровіцкай і Барунскай.

р. 149:

Не думай, што ў Суддзі ўсе абы-як служылі

Расійскі ўрад ніколі ў заваёваных краінах не руйнуе адразу законаў і грамадскіх устаноў, але памалу падкопвае іх указамі. У Маларусі, напрыклад, утрымаўся аж да апошніх часаў Літоўскі Статут, адменены ўказамі. Літве пакінута ўся даўнейшая структура судоў грамадскіх і крымінальных. Па-даўнейшаму выбіраюцца суддзі земскія і гарадскія ў паветах, галоўныя ў губернях. Але дзеля таго, што апеляцыя ідзе ў

Вы читаете Пан Тадэвуш
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату