кавалерам.

Я засмяяўся.

- Усё вельмi добра, Готфрыд, - сказаў я. - А што рабiць, калi зловяць? Адсюль цяжка ўцячы, а набожныя людзi назавуць такi ўчынак апаганеннем святых месцаў.

- Даражэнькi, - адказаў Ленц, - цi бачыш ты тут каго? Пасля вайны людзi ходзяць на палiтычныя сходы, а не ў царкву.

Так i было.

- А як быць з пастарамi? - спытаў я.

- Пастарам мала спраў да кветак, iнакш сад быў бы лепш дагледжаны. I божанька парадуецца, калi ты некаму зробiш дабро. Ён такi.

- Ты маеш рацыю! - Я ўважлiва паглядзеў на вялiзныя старыя кусты. - На некалькi тыдняў я забяспечаны, Готфрыд.

- Хопiць надоўга. Табе пашанцавала. Гэта ўстойлiвы гатунак, якi цвiце позна. Хопiць да верасня. А тады з'явяцца астры i хрызантэмы. Пайшлi, я iх зараз пакажу табе.

Мы пайшлi праз сад. Ружы пахлi хмельна. У кветках гудзеў рой пчол.

- Ты толькi паглядзi, - сказаў я i спынiўся. - Адкуль яны? У цэнтры горада... Паблiзу ж няма нiдзе пчэльнiка. Альбо ты думаеш, што пастары парастаўлялi вуллi на дахах?

- Не, брат, - адказаў Ленц. - Яны, я ўпэўнены, прылятаюць з сялянскай сядзiбы. Проста яны ведаюць дарогу. - Ён падмiргнуў. - А мы?

Я пацiснуў плячыма.

- Мусiць, ведаем. Хоць крышку. Столькi, колькi можна. А ты не ведаеш?

- Не. I ведаць не хачу. Мэта робiць цябе нявольнiкам жыцця.

Я зiрнуў уверх на вежу сабора. Яна вылучалася шаўкавiста-зялёным сiлуэтам на фоне блакiтнага неба, бясконца старая i спакойная, вакол якой кружылiся ластаўкi.

- Як тут цiха! - сказаў я.

Ленц кiўнуў.

- Так, дарагi мой, тут адчуваеш, што табе толькi часу не хапала, каб стаць добрым чалавекам. Праўда?

- Часу i спакою, - адказаў я. - I спакою.

Ён засмяяўся.

- Запозна! Мы дажылi да таго, што спакою не вытрымалi б! Дык пайшлi! Назад - у вiр!

Я высадзiў Готфрыда i вярнуўся на стаянку. Я праязджаў мiма могiлак. Я ведаў, што Пат зараз ляжыць у шэзлонгу на балконе. Я пасiгналiў. Але нiхто не падаў знаку, i я паехаў далей. Затое, крыху праехаўшы, я ўбачыў фраў Хасэ. Яна, апранутая ў нейкую накiдку з шаўковай тафты, iшла па вулiцы, а потым знiкла за рогам. Я паехаў за ёй, каб спытаць, цi не падвезцi яе. Але калi я пад'ехаў да скрыжавання, то ўбачыў, што яна садзiцца ў машыну, якая спынiлася за рогам вулiцы. Гэта быў заезджаны 'мерседэс' вытворчасцi 1923 года. Ён хутка ад'ехаў. За рулём сядзеў чалавек з носам, падобным да качынай дзюбы. На iм быў стракаты касцюм у клетку. Я даволi доўга глядзеў услед машыне. Вось што атрымлiваецца, калi жанчына ўвесь час сядзiць адна дома. У роздуме я накiраваўся да стаянкi i заняў сваю чаргу.

Сонца прапякло верх. Чарга рухалася марудна. Я драмаў, спрабуючы заснуць. Але з галавы не выходзiў вобраз фраў Хасэ. Хоць у нас усё было не так, але Пат таксама на цэлы дзень заставалася адна!

Я вылез з машыны i пайшоў наперад да таксi Густава.

- На, выпi, - прапанаваў ён мне i падаў тэрмас. - Халодненькая! Сам прыдумаў! Кава з лёдам. Пры такой спякоце не награваецца гадзiнамi. Так, так... Густаў - чалавек практычны!

Я налiў у кубак i выпiў.

- Калi ты такi практычны, - сказаў я, - дык раскажы мне, як забавiць жанчыну, якая падоўгу застаецца адна.

- Вельмi проста! - Густаў з перавагай глянуў на мяне. - Дарагi Роберт! Трэба дзiця альбо сабака. Спытайся ў мяне пра нешта цяжэйшае.

- Сабака! - сказаў я здзiўлена. - Вядома ж, лiха тваёй мацеры, патрэбны сабака! Ты - малайчына. Калi ёсць сабака, чалавек - не адзiн!

Я прапанаваў яму запалiць.

- Слухай, можа, у цябе ёсць штосьцi такое на прыкмеце? Сёння сабака, мусiць, не дорага каштуе.

Густаў дакорлiва пахiтаў галавой.

- Роберт, ты, вiдаць, сапраўды не ўяўляеш сабе, што я значу для цябе. Мой будучы цесць - другi сакратар таварыства ўладальнiкаў доберман-пiнчэраў. Вядома, ты можаш набыць сабе шчанюка, нават задарма, з першакласнай радаслоўнай. Адна сучка ашчанiлася, шасцярых прывяла... Iх бабуля - медалiстка Герта з Тогенбурга...

Густаў быў удачлiвы чалавек. Бацька яго дзяўчыны не толькi гадаваў доберманаў - ён быў яшчэ гаспадаром шынка 'Новая келля'. Сама нявеста трымала плiсiровачную майстэрню. Густаў жыў прыпяваючы. У цесця ён бясплатна еў i пiў, а нявеста мыла i прасавала яго кашулi. Ён не спяшаўся жанiцца. Тады ўсе клопаты леглi б на яго плечы.

Я заявiў Густаву, што доберман - не тое, што трэба. Ён завялiкi, а характар у яго - ненадзейны.

Густаў на хвiлiнку задумаўся.

- Пайшлi, - сказаў ён. - Пойдзем паглядзiм. Ёсць iдэя. Толькi ты памаўчы.

- Добра.

Ён падвёў мяне да невялiчкай крамы. У вiтрыне былi выстаўлены акварыумы, парослыя водарасцямi. У скрынцы сядзела некалькi сумных марскiх свiнак. Па баках вiселi клеткi, у якiх нястомна лёталi чыжыкi, гiлi i канарэйкi.

Насустрач нам выйшаў крываногi чалавек невысокага росту ў карычневай вязанай кофце. Вадзянiстыя вочы, азызлы твар, замест носа - блiскучы паяльнiк... вiдаць, што аматар пiва i гарэлкi.

- Скажы, Антон, як пажывае Аста? - спытаў Густаў.

- Другi прыз i ганаровы прыз у Кёльне! - сказаў Антон.

- Якая подласць! - заявiў Густаў. - Чаму не першы?

- Першы яны аддалi Уда Бланкенфэльсу, - буркнуў Антон.

- Ну што ты скажаш! Прайдзiсветы!

У глыбiнi крамы цяўкалi i вiшчалi шчаняты. Густаў пайшоў туды. Ён прынёс, ухапiўшы за каршэнь, двух маленькiх тэр'ераў: у левай руцэ чорна-белага шчанюка, у правай - светла-карычневага. Непрыкметна пагайдалася рука з карычневым. Я глянуў на яго: добра.

Шчанюк быў прыгожы, як цацка. Ногi былi роўныя, тулава - квадратнае, галава - чатырохкутная, разумная i нахабная. Густаў адпусцiў iх, i яны пабеглi.

- Смешны мяшанец, - сказаў ён, паказваючы на рудога. - Адкуль ён у цябе?

Антон, з яго слоў, атрымаў яго ад нейкай дамы, якая з'ехала ў Паўднёвую Амерыку. Густаў зарагатаў, не паверыўшы. Антон пакрыўджана паказаў генеалагiчнае дрэва, якое даходзiла аж да Ноевага каўчэга. Густаў пагардлiва адмахнуўся i зацiкавiўся чорна-белым. Антон за рудога прасiў сто марак. Густаў даваў пяць. Яму не падабаўся прадзед. Ён раскрытыкаваў хвост i вушы. Вось чорна-белы - гэты быў у парадку. Я стаяў паводдаль i слухаў. Раптам нехта схапiў мой капялюш. Я ў здзiўленнi азiрнуўся. У кутку на жэрдзi сядзела малпа, крыху скурчыўшыся. У яе была жоўтая поўсць i сумны твар, чорныя, круглыя вочкi i заклапочаная складка каля рота, як у старой жанчыны. Яе жывот аблягала скураная дзяга, да якой мацаваўся ланцуг. Маленькiя, чорныя ручкi жахлiва напамiналi чалавечыя.

Я стаяў спакойна. Малпа паволi рухалася блiжэй да мяне. Яна ўвесь час пазiрала на мяне, без падазронасцi, а нейкiм дзiўным утаропленым позiркам. Нарэшце яна асцярожна працягнула мне ручку. Я падаў ёй адзiн палец. Здавалася, што бедны, нямы чалавечак, загнаны ў згорбленае цела, хоча вызвалiцца адтуль. Нельга было доўга глядзець у смяртэльна сумныя вочы.

Засопшыся, Густаў зноў вынырнуў з лесу радаслоўных дрэў.

- Дык дамовiлiся, Антон, ты атрымаеш за яго шчаня - добермана ад Герты. Найлепшы гешэфт у тваiм жыццi! - Потым ён павярнуўся да мяне. - Забярэш адразу?

- За колькi?

- Задарма. Мяняемся на добермана, якога я табе падарыў. Так, Густаву можна верыць! Густаў - чалавек

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату