прыгнутым i паламаным. I тым ня меней ты спадзяешся.

Бог ёсьць зьмяненьне, кажу я. Калi Ён стварыў сьвет, зь Нiчога, Ён зьмянiў Нiчога.

Гэта быў капрыз, кажа ён, выпадак, якi здараецца адзiн раз i больш нiколi. Бо глядзi, калi Бог азiраў Сваё тварэньне на сёмы дзень, Ён адразу агучыў, як цудоўна добра Ён усё знаходзiць у рэальна iснуючай форме й што сьвет мае заставацца на ўсе часы, якiм ён яго й стварыў, зь Верхам i Нiзам, з арханёламi й анёламi, хэрувiмамi й сэрафiмамi й сонмамi духаў, падзеленых паводле чыноў i ступеняў, i вянок над усiм - Чалавек. Бог ёсьць як i ўсе, хто нешта калi зьмянялi; i разам з тым яны баяцца за свой твор i сваё становiшча й з чыстых рэвалюцыянэраў робяцца самымi строгiмi ахоўнiкамi створанага iмi парадку. Не, брат Агасфэр, Бог ёсьць Iснуючае, Бог ёсьць Закон.

Калi б так было, кажу я, навошта тады Ён паслаў Свайго роджанага Сына, каб той праз свае пакуты браў на сябе вiну за грахi ўсiх i выбаўляў чалавека? Цi ж бо збавеньне ня ёсьць у сваёй аснове зьмяненьнем?

Мы лунаем.

I Люцыпар кладзе сваю руку на мяне, быццам нiчога нас не разьдзяляе, нiякае сваё бачаньне сьвету, нiякае ўяўленьне мэты, i кажа мне: ты таксама ведаў яго, рабi.

I я падумаў пра рэбэ Ёшуа i як я знайшоў яго ў пустынi: рэдзенькая бародка ў пяску й пыле й распухлы ад голаду жывот, i як я павёў яго на вяршыню высокай гары й даў яму зiрнуць на абсягi тварэньня ягонага бацькi з усёй галечай i з усёй несправядлiвасьцю i сказаў яму, што ўсё гэта ён можа ўзяць пад сваю руку, бо прыйшоў час збудаваць сапаўднае царства Божае; але ён адказаў мне: Маё царства не ад гэтага сьвету.

I што, кажа Люцыпар, ён здабыў, рабi? Цi менш грашылi пасьля таго, як ён даў сябе прыбiць на крыж, i зямля ня п'е больш крывi, як раней? Жыве воўк разам зь ягнём, i ўжо чалавек больш ня вораг чалавеку? Чаму ты ня пойдзеш да яго, што сядзiць у сьвятле, там у вышынях, праваруч бацькi, i ня спытаешся ў яго? Табе ён напэўна дасьць слова й адказ.

Ён пракляў мяне, кажу я, бо я адмовiўся даць яму цень маiх дзьвярэй, калi ён быў у дарозе да месца ўкрыжаваньня з крыжам на сьпiне.

I я бачу, як Люцыпар нецярплiва пацепвае брывом. Я ведаю, ведаю, кажа ён, але менавiта пра гэта ён i захоча гаварыць з табою, бо цi ж ня меў ты рацыi, праганяючы яго ад сваiх дзьвярэй як чалавека, якi цярпеў крайнюю нэндзу?

I тым ня меней, кажу я, рабi любiў людзей i цярпеў за iх.

Цярпеньнi, кажа Люцыпар, - не заслуга; ягня, якое аддаецца на корм, мацуе парадак ваўкоў. Але ты, брат Агасфэр, ня хочаш паслаць сябе ў гэты парадак i спадзяешся на Бога, што Ён табе дазволiць крыху павыдурнiвацца зь Ягоным тварэньнем, i пакiне табе шчылiнку, празь якую ты з чыстым сумленьнем можаш прапаўзьцi назад пад Яго Божую аслону й ня хочаш прызнаць, што гэты сьвет асуджаны на пагiбель ад пачатку праз парадак, якi Бог даў табе, i ўсё корпаньне ў iм марнае й толькi зацягвае скон. Хай жа ён iдзе ў пропадзь, гэты стары сьвет i дай нам з нашага духу будаваць царства свабоды, бяз гэтага маленькага Бога маленькага пустэльнага народу, якi толькi можа жыць, калi яму падпарадкоўваецца кожная iстота.

Я толькi баюся, брат Люцыпар, кажу я, твая пагiбель сьвету можа аказацца канчатковай, а дзе ж узяць новага Бога для новага сьветатварэньня?

Мы лунаем.

У гэтай прасторы, якая ня мае пачатку й ня мае канца й нi Сьвятла нi Цемры, а фарбай i тонам, думкай i пачуцьцём усё жывое павiнна ўлiцца ў нешта й зрабiцца нiчым па волi Люцыпара.

Маё Не табе не падабаецца, кажа Люцыпар. Не патрэбнае, як i Так, i з процiлегласьцi абодвух паўстае Чын.

Дык ты пойдзеш да яго, кажа ён.

А я падумаў пра рэбэ Ёшуа, як ён дазволiў мне пакласьцi яму на грудзi голаў на апошняй вячэры й як я прывёў яму параўнаньне з колам, якое ня можа зьмянiць сваю каляiну, а вось фурман, якi кiруе валамi, можа яе зьмянiць.

Як жа мне гаварыць яму супроць Бацькi, кажу я, калi яны ёсьць адно, Бацька й Сын, зь Сьвятым Духам як трэцiм у зьвязцы?

I я бачу Люцыпара, як ён курчыцца ад сьмеху. З трох рабi адно, з аднаго рабi тры, кажа ён; мне здаецца, ты хочаш схавацца за старой абракадабрай i гульнёй у лiчбы, якою царква, якая называецца iмем рабi, спрабуе выкарчаваць сваё грэка-жыдоўскае карэньне. Ты будзеш вымушаны рашыцца, брат Агасфэр. Альбо твой рэбэ Ёшуа ўзьнёсься ў неба, дзе цяпер сядзiць праваруч Бога; тады ён ёсьць Цэлае ў сабе й зь iм можна гаварыць, альбо ж ён зрабiўся Адным з Богам i Саматрацiнай са Сьвятым Духам, стаўшыся Новым. Што ж тады сталася з Адным Богам, якi быў, пакуль утварылася гэта траiсная камбiнацыя, i якi адкiнуў нас у шосты дзень тварэньня?

А я падумаў пра рэбэ Ёшуа, як ён падышоў да мяне з крыжам на сьпiне й пазнаў мяне каля майго дома й спрабаваў гаварыць са мною i як я сказаў яму, што хачу наклiкаць за яго меч Бога, i ўсе яго ворагi i ўсё воiнства да сьмерцi ўбаялiся б яго бляску й счэзьлi б, i што ён павiнен быў бы павесьцi народ Iзраiля, згуртаваўшы яго вакол сябе, як яно й наканавана ў Пiсаньнi; але ён адказаў: цi ж не павiнен я выпiць чару, якую мне даў мой Бацька?

Мы ўсё яшчэ лунаем.

У халадэчы прасторы, у павевах ветру, якi ня ёсьць вецер, i я чую пошчак зубоў Люцыпара. Тут вельмi вусьцiшна, кажа ён, няўтульна для паўтарэньня дыспуту, у якiм сьвятыя айцы царквы перагрызьлiся мiж сабою моцнымi словамi. Што ёсьць сэнс па-твойму, брат Агасфэр?

Я хачу ўсё ж пайсьцi туды, да рабi, кажу я, i пабачыць, што сапраўды сталася зь iм i што ён напраўду думае.

I мы рассталiся, ён, трымаючыся свайго гешэфту, я - свайго.

РАЗЬДЗЕЛ ВАСЯМНАЦЦАТЫ

Зь якога высьвятляецца, што ж такi вынiкнуць можа з вывучэньня гiстарычных крынiц i як, не ўтачыўшы свайго гроша, можна здабыць доктарскi капялюш, духоўную славу i шэсьць локцяў карычневага палатна

Геру

праф. Ёханаану Лёйхтэнтрагеру

Hebrew Univerсity

Jerusalem

Israel

17 красавiка 1980

Вельмi паважаны гер калега!

У Вашым апошнiм пiсьме да мяне, датаваным ад 2-га гэтага месяца, Вы спрабуеце прыпiсаць мне пачатак фiксацыi феномена Агасфера.

Пра такую фiксацыю, нават яе пачатак, не можа быць наогул нiякай гаворкi. Сам я, нават будучы ў кiраўнiчай функцыi, толькi член калектыву, i мае праекты даследаванняў таксама падлягаюць зацвярджэнню i калектыўнаму кантролю. Агасфер цiкавiць мяне як тыповы прыклад рэлiгiйных прымхаў i адпаведна ўзнiкнення легендаў; праўда, на аснове новых пазнанняў я цяпер гатовы прызнаць яго iснаванне як рэальнасць, толькi не вечнае.

Як прадстаўнiк дыялектычнага матэрыялiзму я заўсёды адмаўляўся прызнаваць наяўнасць звышнатуральныў iстотаў i з'яваў (параўн. маё пiсьмо ад 14 лютага); але я заявiў, што яшчэ ёсць нявытлумачаныя навуковыя праблемы, якiя, аднак, калi яны акажуцца дастаткова важнымi, несумненна сваiм часам будуць чалавекам вырашаны. Тым больш мяне радуе, паважаны гер прафесар Лёйхтэнтрагер, магчымасць паведамiць Вам сёння, што, прынамсi, праблема Агасфера можа разглядацца як вырашаная. Хоць гэта, праўда i не заслуга нашага iнстытута; але ў кожным разе наш супрацоўнiк д-р Вiльгельм Якш быў той, хто пры даследаваннi дыялектычнага моманту развiцця легенды пра Агасфера натыкнуўся на працу, у якой маецца аснова для вырашэння: апублiкаваны ў 1951 годзе ў томе ХLI часопiса Аб'яднання па вывучэннi гiсторыi Гамбурга артыкул Паўля Ёгансэна пад загалоўкам 'Цi быў Вечны Жыд у Гамбургу?'.

У артыкуле Ёгансэн падае ўказанне на тое, што Агасфер iдэнтычны з 'лiфляндскiм прарокам' Юргенам з Мэйсэна. 'Фактычна, пiша Ёгансэн, паралелi ў апiсаннi гамбургскага Агасфера i лiфляндскага прарока i прапаведнiка настолькi вiдавочныя, што не можа быць нiякiх сумненняў у iдэнтычнасцi абодвух асобаў'. Нават часавае супадзенне iх выступлення настолькi эклатантнае, што проста мiжвольна абедзьве асобы злiваюцца ў адзiн вобраз.

Ёгансэн прыводзiць старадаўняе даступнае азнаямленню апiсанне Агасфера з 1602 года ў Родэ з

Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату