А хлапец рвануўся — ў небе апынуўся. За плячамі крыльцы шэрыя ўзрасьлі. Жаўранкам, што золкам будзіць нівы, долкі, Жаўранкам узьняўся ў вышу ад зямлі. Сьпяць яшчэ пракосы, дрэмлюць ніў палосы, А малы жаўронак ўжо ляціць, ляціць: «Цірлі, цір, вярніся, цірлі, адзавіся!» Да зары вячэрняй жаласна зьвініць. Толькі, як у горы, сном нялёгкім зморы Ён засьне у ценю жытніх каласоў, — Выплывае зорка і сьмяецца горка, І хлапца-жаўронка зводзіць, злая, зноў. Бо як сьпіць — сьмяецца, але чуць прачнецца, Зь песняю памкнецца ў неба, да яе, — Ў зораў карагодзе, ў золаце усходу, Ў чырвані аблокаў зорка прападзе…

Шчасьце

Вершаванае апавяданьне Хтосьці па лесе ідзе і сьпявае, Хустка між соснаў высокіх бялее, Песьня зьвініць, як згубіўшы надзею, Сонцу і небу укор пасылае… Сонца усходзіць… Зьбялеўшыя зоры Тонуць у рожавым полымі-моры, Ў чырвань малююцца соснаў вяршыны, Рожавай робіцца мгла над лагчынай. Ў лесе паўцёмна. Ільлёвыя змрокі Ў гушчы хаваюцца соснаў высокіх. Бор, прачынаючысь, ціха шапоча Сны-маячэньні канаючай ночы. Хтосьці па лесе ідзе і сьпявае, Небу і сонцу жальбу пасылае: — «Хто ў нас з заранкай на поле выходзіць, Сілы за працай цяжкой пераводзіць? Эх, сірацінка так раніцай ходзіць, Буйныя сьлёзкі на постаць раняе, Горкую долю сваю праклінае! Хто ў нас палуднем на ніўцы хінецца, Дробнымі сьлёзкамі плача-ільлецца? Эх, сірацінка так з працаю б'ецца, Белаю ручкаю пот уцірае, Сьпіну да чорнай зямлі нагінае, Горкую долю сваю праклінае…» Цяжка на сьвеце, ой цяжка, бяздольнай, Хочацца волі шчасьлівай, раздольнай, Хочацца ласкі, а людзі сьмяюцца, Людзі чужыя ваўкамі здаюцца. * Матка Галіны ў рацэ утапілася, Бацькі ня ведала нават дзяўчына… Так і расла, бы ў лагчыне каліна, Доля інакшая Гальцы ня сьнілася. Людзі ўзялі сірату, ўзгадавалі, Людзі кармілі… А болей што… годзе… Болей дасьць Бог, кажуць гэта ў народзе Дзеці дражнілі… Пасьля перасталі. Думнай дзяўчынай Галіна ўзрастала, Год за гадом прыгажэй расьцьвітала: Цёмныя косы, ружовыя шчочкі, Вочы-пралескі ці два васілёчкі, Белыя, гладкія рукі і плечкі, Голас, бы плюскат крынічанькі, рэчкі. Толькі маркотна жылося дзяўчыне, Плакаць штоноч выпадала Галіне: Воля, вядома, сірочая воля, Мачыхай злою была яе доля. Моўчанькі Галя ўсе крыўды цярпела, Жаліцца на'т у душы ня умела… Толькі любіла уночы сядзеці, Ў цёмнае неба з тугою глядзеці, Зоркі лілі у душу маладую Нейкую цішу і згоду сьвятую… Год за гадом хвойкай вырасла Галя… Вернай нядзелькай семнаццаць мінула, Праца цяжкая яе не сагнула: Стала вышэйшаю, — косы — як хваля… Сьлёзы вачэй-васількоў не згасілі, Шчокаў ружовых ня зьмялі, ня змылі, Крыўды надзеі ў людзей не зламалі,
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату