Тайну вялікую… водзіць вачымі… — «Ні зьмяніць тых слоў, ні даказаць нікому, Ні старому чалавеку, ні малому, Іх замкну я дзесяцьцю ключамі, Зачыню я дзевяцьцю замкамі, А ключы па лесе раскідаю, Ў ціне возера-балота пахаваю…» Скончыў… Прамовіў вялікія словы, Словы апошнія ўжо, ключавыя. — «Будзеш шчасьліваю», кажа Галінцы, «Дзякуй кажы тэй шчасьлівай хвілінцы, Як радзіла да жыцьця цябе маці, Лепшае долі людзём не спазнаці.» Кажа стары так, яе аглядае, Зь дзіўнай усьмешкай у твар заглядае. Дзіўна дзяўчыне… Крывёю гарачай Ўся залілася і ледзьве ня плача… Хлеба ня мае, каб дзеду падаці, Яек і сыру сіротцы дзе ўзяці? — Краскі чаромхі яна сарамліва Дзеду дае і бяжыць палахліва Вузкаю сьцежкаю ў вёску ціхую Зноў працаваць на сямейку чужую… Сонца, што ўстала, усьлед ёй сьмяецца, Сэрца дзяўчыны калоціцца, б’ецца. Верыць, ня верыць ёй сонейка ласкам, Тэй варажбе, чараўнічым тым казкам? Мгла распаўзлася, радзее і тае, Сьветласьцяй раніца Галю вітае. Звонкая песьня да сонца ільлецца, Сэрца шчасьлівым прадчуцьцем ірвецца. * Доля і шчасьцейка, хто вас пазнае, Тайну жыцьця на зямлі адгадае? Шлеце надзеі і вабіце марай, Нам дакляруеце шчасьце, а хмарай Наша жыцьцё спавіваеце, б’еце Сэрца штодзень, адпачыць не даеце. Жыта на ніве яшчэ не дажалі, — Галю ў гаёчку за вёскай хавалі. Доўгае жыцьце ёй доля давала… Эх, на гадочак яго не дастала. Стаяла ў тыдзень, бы ў цэркаўцы сьвечка, Хутка схудзелі і шчокі і плечкі, Вочы-пралескі зусім патускнелі, Косы адны, як вясною, цямнелі. Моўчкі дзяўчына цярпела, хварэла, Моўчкі, нячутна яна дагарэла. Ўсё варажбу у паўсьне ўспамінала, Шчасьця і будучай долі чакала, Лес ўспамінала, і сонца, й фіялкі, Ўдаль ўсё глядзела паглядам русалкі. Верыла Галя, што шчасьце ўжо блізка, Так і сканала, як сонейка нізка, Нізка стаяла і першыя зоры Ўжо запаляліся ў небным прасторы… * Доля і шчасьцейха, хто-ж вас пазнае, Вашую тайну хто зглыбіць, хто знае?

Сны

Граюць гусьлі-самагуды, Песьня-скарга з струнаў рвецца, То — бы родзіць сны-прычуды, То — адразу абарвецца… То — нясецца стогнам смутным Над паснулымі лясамі, То — зьнікае дзесь нячутна За вазёраў паясамі. Поўна дзіўнае задумы Ў далях будзіць адгалоскі… I плыве, радзіўшы сумы, Тая песьня зь вёскі ў вёскі… Як бяз сонца не пражыці, Без начы ня знаць спакою, — Так бязь песьняў цяжка жыці Ўрань і позьняю парою. Зь песьняй можна злой часінай
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату