Смуткі выліць, плакаць, рвацца, Разам з стайкай жураўлінай Ў край чужы ляцець, сьмяяцца… Кажуць казкі: прад вякамі Не радзілісь вольна песьні. Думкі вострымі цьвякамі Рвалі сэрцайка балесьне. Чалавек, пяюньні — птушкі, Не пяялі, залівалісь, Спалі песьні-весялушкі, Словы ў сэрцах пахавалісь… Пахавалісь… ды паволі Ўсе расьлі яны і ўрэшце, Ўрэшце вырвалісь зь няволі, Зазьвінелі: «сэрца цешце! Вылівайце моц каханьня, Каб усе вас зразумелі, Вылівайце ў гэтым граньні Ўсё, што моўчанькі цярпелі!» Й песьні-скаргі, песьні-думы, Песьні жарты-сакатушкі, Паплылі, радзіўшы шумы, Заліваючысь, як птушкі… Граюць гусьлі-самагуды, Песьня-звон са струнаў рвецца. То — бы родзіць сны-прычуды, То — адразу абарвецца… * «Дзесь за морам-акіянам Ёсьць старонка дум няясных, Сноў прыгожых, зорак ясных. Ў полі, сонцам абліваным, Ў тэй старонцы прамяністай Ёсьць высокі белы хорам… Прыгаством, красою чыстай Там, падобны ясным зорам, Расьцьвітаюць у сьвятліцы Пяць дзяўчынак, пяць сястронак: Стан прыхільны, гібак, тонак, Мараў чар з вачэй глядзіцца, Твары белыя, а косы — Зьзяньне месяца палосаў… Ткуць дзяўчына, ткуць ад раньня, Ткуць вузоры срэбнай пражы… Хто зь іх песьню, казку скажа, Хто пачуець птушкаў граньне Ў час вясеньняга сьвітаньня, Хто зь іх выйдзе у садочкі Дзе стаяць чаромхі ў белі, Дзе ў пагожыя нядзелі Сонца ўе сабе вяночкі… Ткуць дзяўчыны, нахіліўшысь Над дубовымі станкамі Залатымі абрусамі, Паясамі з срэбра, зьвіўшысь, З-пад рукі плывуць умелай Ніці золата старога, Срэбра, шоўку ценявога, Воўны чорнай, воўны белай… Ткуць дзяўчыны у пакоры Шматкалёрныя вузоры… Іх цалуе ясна сонца, Заглядаючы ў ваконца, Ім сьпяваюць салавейкі Свае песьні срэбналейкі. А вясёлых думкаў хоры, Тых, што век ня знаюць гора, Устаюць і вабяць: “Годзе, Годзе, шэпчуць, працаваці, Ябрусы шаўковы ткаці, Пагуляйма на свабодзе!” Ткуць дзяўчыны сны у кроснах, Сны прыгожыя, ціхія. Ў іх і зоркі залатыя Заплятаюць кветкі з росных Сенажацяў, і праменьні Сонца сьветлага, і цені… І хавае ноч зайздросна, Ўсё, што выткана у кроснах… * Сны тчэ першая дзяўчына, Шматкалёрных сноў тканіны: Сны вясёлыя, як дзеці, —
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату