Што ў бары дзічыну ліча, I сярэдні брат — араты, Што пільнуе поля й хаты, I малодшы брат — поэта, Закаханы ў гожасьць сьвету. — Праз бары, яры, затокі Едуць сёньня ў сьвет шырокі Па прыгожую дзяўчыну, Жонку, любку, гаспадыню. Тры браты, дубы у полі, Галавой сягаюць столі, Як асілкі маюць грудзі Й не жанаты… Кажуць людзі: — “Час даўно ўжо, што й казаці, Мець бацьком нявестку ў хаце: Покуль з жыцьцем разьвітацца, Ўнукаў хочацца даждацца!” Ў дзень прыгожы, яснавокі Едуць брацьці ў пуць далёкі. За сялібай, над ракою Лёс кідаюць: хто кудою? Старшы брат зьвяртае ўправа, Праз чароты, ціну става Ў бор кіруецца, што з хаты Чуць відаць, як пас зубчаты. Срэдні — з песьняй удалою Едзе проста прад сабою, Едзе ўдаль, дзе каласіцца Мора срэбнае пшаніцы. Меншы — ўзяць уліва хоча, Бо там шчасьце лёс прароча, Дзе ў вадзе цьвітуць лілейкі, Божы краскі-самасейкі, Дзе ў бязьмежнасьць вабяць далі, Дзе так ясны сонца хвалі! Едуць, едуць, ад’яжджаюць, Чуць відаць, зьнікаюць, таюць… Толькі пыл яшчэ клубіцца Ды калышацца травіца На пяшчыстай на сьцяжынцы, Ля бацькоўскага дзядзінца.

ІІ

Ўецца вузкая дарога Каля лесу, ля густога. То крутнецца у лагчыну, То завернецца ў гушчыну, Абыходзіць елак сплёты, Праз дрыгву йдзе, праз балоты. Едзе старшы брат вясела, Бор шуміць-гудзе наўкола, Сіні цень яго хавае, Сонца косы раскідае, Шэпчуць хвойкі маладыя, Байкі, казкі залатыя, Павявае пах маліны, Ўспамінае чар дзяўчыны. Ўецца вузкая дарога Ў моры жыта залатога. То — управа крутанецца, То — уліва павярнецца, Абыходзіць сенажаці, Йдзе праз грэблі і праз гаці… Едзе срэдні брат ахвоча, Едзе ўдзень і едзе ўночы: Ясна сонца яго грэе, Прахалодай вецер вее, Жыта шэпча яму казкі, Навяваюць думкі краскі, Чырванеючы ў травіцы, Аб дзяўчыне-чараўніцы. Ўецца вузкая дарога Каля возера ціхога… Абыходзіць мора кветак, Стужкай ўецца праз палетак Ў даль нязнаную, дзе горы Ў неба гінуць сінім моры. Едзе меншы брат, сьпявае, Песьняй божы сьвет вітае. Яму шле праменьні сонца,
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату