Вабіць цень густы ў старонцы, Неба, сонца, хмаркі, дрэвы, Пчолаў гуд і птушкаў сьпевы, Матылі на канюшыне Ўспамінаюць аб дзяўчыне…

III

Ў чыстым полі пры каліне Тры крыжуюцца дарогі. На растані — крыж убогі, Студня, плот, садок і хатка, А у хаце — дзеўча з маткай. А й харошая-ж дзяўчына — Сінявокая Галіна! Яе вочы — дзьве пэрлінкі, Як дзьве раньнія расінкі, Яе косы — жыта хвалі, Што на сонцы дасьпявалі, Яе вусны, як маліны, Стан, як стромкі ствол сасьніны, Голас сьпеўны, пераліўны Будзіць сум і вабіць дзіўна… Старшы брат мінаў ураньні Крыж і хатку пры растані. Да крыніцы, дзе каліна, Па ваду ішла Галіна. Йшла, ішла, яго спаткала, Усьміхнулася, і стала… Старшы брат вачэй ня зводзіць, Кроў баржджэй у жылах ходзіць, Сэрца б’е, бы птушка ў клуні Й, сьмяючыся да красуні, Ён назад каня вяртае, Бо знайшоў, чаго шукае Сватам верне да дзяўчыны, Ў якой вусны, як маліны. Срэдні брат быў упалудні Каля хаткі, каля студні: З вязкай сьвежай канюшыны З поля, з працы йшла Галіна. Йшла, ішла, яго мінула, Абярнулася й зірнула… Хлопец стаў. З чароўнай сілай Сэрца шчырае забіла. Штосьці сэрца просіць, хоча, Й, на дзяўчыну ўзьвёўшы вочы, Ён назад каня вяртае, Бо знайшоў, чаго шукае: Сватам вернецца да Галі Ў якой косы — жыта хвалі… Меншы брат быў на заходзе Каля хаткі пры гародзе. З сенажаці, з лугавіны Гнала ужо кароў дзяўчына; Йшла, ішла, яго сустрэла I пагляд спаткала сьмела. Меншы брат уздрыгануўся, Да дзяўчыны ўвесь рвануўся. Мары, сны адбілісь сэрца На твары, як у люстэрцы: Ўвесь ня свой — назад вяртае, Бо ўжо сон — на яве мае: Сватам верне да Галінкі, Ў якой вочы, як пэрлінкі. * На дзядзінец узьяжджаюць Тры браты, бацькоў вітаюць, Просяць іх багаслаўляці, На вясельле людцаў зваці. Тры банкеты, тры вясельлі Справіць бацька да нядзелі, Тры красуні, тры дзяўчыны Ўвойдуць заўтра да радзіны.

IV

Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату