У ружовых ніцяў сеці; Сны гарачыя каханьня — Ў чырвань яркую згараньня. Крые нудных сноў тканіны Ніткай шэрай павучыны, Затыкае сны, як казкі Ў мілы тон пралескі-краскі, А сувоі сноў прыгожых — Крые беляй белых рожаў. Тчэ другая па калеі Чуць-зялёны шоўк надзеі… Тая — сіняй грой адценяў Тчэ чароўнасьць лятуценьняў, Гэна зноў, ў правідным ценю, Разлажыўшы на калені, Чорным шоўкам, срэбрам старым Ўсьцяж пляце начныя мары… А астатняя маўкліва Заканчае ночы жніва: Хваляй белых аксамітаў Тчэ спакой душы, ўжо сытай… Ткуць дзяўчыны, ткуць сястрыцы Ўсё, што можа нам прысьніцца, І, зайздросна ноч хавае Ўсё, што з кроснаў выплывае… * А як згасьне дзень між хмараў Туманы спаўюць зямліцу, — Ноч нясе ў імглу абшараў Ўсё, што выткана ў сьвятліцы… Шляхам месячных праменьняў, Пуціной дрыжачай зораў, На зямлю, у сьвет імкненьняў Йдзе з-за сьветавых прастораў І распальвае настроі Бліскавіцаю між хмараў, Разьвівае сноў сувоі, Расплятае ніці мараў. Ўсіх замучаных, прыстаўшых, Ўсіх, спрагнёных адпачынку, Шчасьця ў шэры дзень ня знаўшых, — Заварожыць на хвілінкі. Хай забудуць дзень галодны, Хай у сьне зазнаюць ласкі, Заліе іх горам зводным, Занясе ў краіну казкі.. Ўсю зямлю крылом абыйме, Закалыша, залюляе, З сэрцаў важкасьць гора здыйме, Боль вясьняным сьнегам стае… I над змучаным паэтам Затрымаецца… схінецца… А назаўтра сьпеў пальлецца, Сьпеў, што вытканы за сьветам»…

Тры браты

Народнае апавяданьне

I

Тры браты канёў сядлаюць І бацькоў перапрашаюць Прад абразам на каленях Просяць іх багаслаўленьня. Брат найстаршы — паляўнічы,
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату