Сьпяць браты у сьне глыбокім Пры кургане, пры высокім. Іх і дождж сьцюдзёны мочыць, Ім і сонца паліць вочы, Іх і вецер буйны сушыць, І каршун парой варушыць, Груганьнё кругом лятае, На грудзёх у іх сядае, I вочы дзюбай заглядае… Што-ж так моцна там паснулі? Ці-ж і граганьня ня чулі? Ці-ж іх сонца ня збудзіла? Й навальніца не змачыла? Ой, дарма чакаеш, бацька, Трох сыночкаў да нядзелі На гучное на вясельле! Ў жменю лепш вазьмі лшаніцы, Пасей яе па вадзіцы, Як пшаніцу пазжынаеш, Тады дзетак прычакаеш: Бо навекі ўжо, відаці, З-за харошага дзяўчаці Паляглі ў крывавай бойцы Тры браты, тры братабойцы!

Лебядзінае возера

— «Тут былі калісьці лясы цёмныя, Цёмныя былі яны, высокія, Возера ляжала тут нямалае, Возера ляжала лебядзінае. Ў возеры тым жыў сам лебядзіны цар, Жыў ён, цар, з малымі лебядзёнкамі, Жыў ён, цар, з лябёдачкамі белымі. Ой, было лябёдкам тут раздоліца, Згодна яны жылі, ціхамірненька, Ў возеры адны яны купаліся, Крыльлейкамі ў хвалях паласкаліся, Ды прышоў канец іх жыцьцю вольнаму, Ды прышоў канец, ужо ня вернецца. Людзі неяк раз там заблуталіся, Людзі неяк раз там лебядзёў знайшлі. Ціха яны к возеру спускаліся, Стрэлы павыцягвалі калёныя, Лукі панацягвалі кляновыя, Білі яны стрэламі сівых лебядзёў, Білі іх у пёркі, ў грудзі белыя, Цэліліся ў голавы іх буйныя, Ўсіх забілі жоначак — лябёдачак, Ўсіх забілі лебядзёў — маленечкіх, Цэліліся людзі ў самаго цара, Ў гэтага ў цара у лебядзінага. І казаў тады ім лебядзіны цар:     — „Гэй вы, людцы, людзі неразумныя,     Лукі вы навошта панацягвалі,     Стрэлы вы навошта слалі ў возера,     Усіх забілі дзетак маіх дробненкіх,     Ім, лябёдкам белым, узялі жыцьцё?     Будзьце-ж вы, людцы, навекі прокляты,     Прокляты за сэрцайка каменнае,     Шчасьця вам ня знаці супакойнага,     Птушак як пабачыце, — успомніце:     Будзе вам хацецца іх губіці, біць,     Будзе вам хацецца, як яны, лятаць…     А і хто яшчэ на гэтым возеры     Лебядзя заб’е — ці так, ці з умыслу,     Лебядзя заб’е ці каляной стралой,     Ці так скруціць шыю яму белую, —     Хто заб’е, той сам памрэ у возеры:     Ня губі, злы, жыцьця лебядзінага!“ Так сказаўшы, выплыў цар сярэдзінай, Выплыў, паабтрос ён пёркі белыя, Узмахнуў крыламі лебядзінымі, Пахаваўся ў чыстым сінім возеры. Выйдзе ён, як людзюхны зьвядуцца ўсе, Выйдзе ён з-пад возера глыбокага, Узмахне крыламі бела-белымі, Прызаве жанок сваіх лябёдачак Са дзяцьмі малымі, лебядзёнкамі, Будуць над людзямі яны суд судзіць, Суд-судзіць над імі і адказ прасіць…»
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату