Ля самой вады, дзе з тугі-нуды,     Асака стаіць і глядзіць туды,     Дзе на цёмным дне вадзянік ляжыць,     На сырым пяску, ўвесь у ціне, сьпіць,     Ля самой вады… сядзіць князь, а з ім     Млынара дачка… Праз лісьцё вярбін     Зіхаціць паяс, што як жар гарыць,     Відаць новую сукню князёвую,     Відаць шапку яго атласовую     Ды з аздобаю жамчуговую,     Відаць князевы боты казловыя,     Чуваць князевы словы вяселыя…         Не хмяліначка ля кіёчка завіваецца, —         Не чароцінка над возерам схіляецца,         Не, дачка млыныра усьмяхаецца,         Да князёвых грудзёў пахіляецца,         За пагожы дзянёк прыгажэйшая,         За сонейка ў небе сьвятлейшая…         3-пад павекаў прымкнёных гараць, блішчаць         Яе вочы, дзьве зоркі зялёныя,         Кравяныя каралі на шыі вісяць…         Цела, сонцам і лесам ўспаёнае,         Да вады, як чароцінка, клоніцца,         А як склоніцца, — пераломіцца…         Каля грэблі вярбінаў рад стаіць,         За вярбінай Даніла хаваецца,         У грэблю праз суччо узіраецца,         На дачку млынара заглядаецца.         Любіць князя Алёнка-залётніца,         Да яго пацалункаў ахвотніца.         Валасы чэша ручкаю белаю,         Ў яго вочы ўзіраецца сьмелыя…         Не сакоча за хвойнікам ластаўка,         Не пяе салавейка над возерам, —         Так сьмяецца Алёнка, гаворачы,         На траве з князем седзячы побачы… Як скацілась за лес сонца краснае, Як устаў белы месяц заплаканы, Толькі ў той час яны разьвіталіся, У апошні раз цалаваліся.         Сонца, сонейка, сонца краснае,         Чаму рана схавалася? Як-жа мне не хаваціся, Час да дому варачаціся, Старым людцам трэ’ супакой даць, Маладым людцам — да зары гуляць… * * * А і хочацца Данілцы спаці, Цяжка з лаўкі дубовае ўстаці, А і хочацца і ня хочацца, Думкі рэчкаю быстрай коцяцца… Ўспамінае Даніла той лес густы, Ўспамінае возера лебядзінае, Млын і грэблю за гнуткай вярбінаю, Ўспамінае Алёнку-залётніцу, Да князёвых ласкаў ахвотніцу, Ўспамінае яе вочы зялёныя, Бліскам месяца, хіба, ўспаёныя… Ня дрыжыць зямля, калі гром грыміць, Не гарыць зара, калі сонца сьпіць, —         Гарыць сэрца маладзецкае,         Кроў іграець удалецкая: Палюбілася Данілцы млынара дачка —         Маладзенькая Алёначка. Праз тры дні ізноў князь паехаў ў лес, Зьбіўся з сьцежачкі, у гушчар улез, Паміж хвой скакаў, на псароў крычаў, Вараненькага панукаў і гнаў. Толькі пёркі — раі пчаліныя Па-над шапкай вілісь сабалінаю… Зноў за ім усе уздагон нясьлісь, Крыкі з брэхам сабакаў князёвых зьлілісь, Зноў Даніла адстаў, прызадумаўся, На Алёнку, пэўна, уздумаўся…     Вынес конь яго аж на возера,     На ціхое возера, лебядзінае,
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату