Дзе шэпчуцца івы з вярбінаю,     Дзе лілейкі у сіняй вадзе цьвітуць,     Дзе белыя лебядзі на вадзе плывуць… Не калінка да сонейка цягнецца, Ня зорачка — месячык выглядае, Алёнка на грэблі князя чакае, 3 белых лілейкаў вяночак сплятае, Шэпча-варожыць, яго заклікае: — Ўжо лажыцца раса на кусты лазьняка, Ужо сонца за хвойкі хаваецца, Ужо ночная мгла распаўзаецца, А яго, сакалочка, няма, як няма… Сакалочак мой ясны, прыгожанькі! Як бяз ночанькі зоркам не сьвяціці, Так і мне без цябе не пражыці! Хмаркі ў небе агнём запаляюцца, Жоўты месяц з зямлёю вітаецца, Разгараецца ў сэрцы каханьніца, Як пасьля начы рассьвітаньніца…     Любы, любы, прыгожанькі         Сакалочак,     Глядзіцца месяц двурожанькі         Ў наш куточак.     Прыдзі, прыдзі, мой месячык,         Пакланюся,     Да сэрца твайго, дубочак мой,         Прытулюся.     Табе я дам, табе я дам Вяночак,         На вечнае вітаньніца,     На шчырае каханьніца,         Сакалочак!' Так Алёнка на грэблі ўсё князя чакае, З белых лілейкаў вяночак зьвівае, Шэпча-варожыць, яго заклікае…     Гулкі грукат капытаў з-за грэблі ляціць,     Відаць князеву сукню атласовую,     Відаць шапачку яго шаўковаю     Ды з аздобаю жамчуговаю,     Відаць пёркі на шапцы сакаліныя,     Відаць вараненькага за вярбінаю… Ярчэй зорачкі над зямлёй гараць, Сьвятлей месячык сьвеціць высака, — Сходзіць князь з каня, да каханкі йдзе, Да грудзей туліць, абыймаецца…         А Алёначка заліваецца         Шэрай птушачкай-сакатушачкай,         Бы каліначка, хістаецца,         3 любым князем вітаецца…     Добра, сонейка, што схавалася     За лясы, за тры высокія,     За палі, за тры шырокія: Старым людцам трэ’ супакой даць, Маладым людцам — да зары гулядь. * * * Не заўсёды сонейку ў небе сьвяціці, Не заўсёды людзём на зямлі любіці… Пагуляў князь з Алёнкай-залётніцай, Да яго пацалункаў ахвотніцай, Пагуляў з маладзенькай, нацешыўся, Месяц блізка ўсё езьдзіў на возера, На ціхое возера лебядзінае, Дзе шапочуцца іва з вярбінаю, Дзе лілейкі белыя ў вадзе цьвітуць, Дзе лебядзі белыя па вадзе плывуць. Месяц блізка ўсё езьдзіў… а там… пазабыў, Ў іншым месцы мо’ сэрца сваё весяліў? Ды й праз хмары зорачкі зьзяюць, Й пасьля крыўды дзяўчыны кахаюць:     Сонца яснае за лес коціцца,     За сады ідзе, за пахучыя,     За рэкі ідзе, за цякучыя,     Па-за хмарачкі хаваецца,     Крывёй неба заліваецца.
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату