Наступае ціха ночка на зямлю,        Наступае, разпаўзаецца,         Па глухіх куткох хаваецца, — А Алёнка ля грэблі ўсё князя чакае, Шэпча-варожыць, яго заклікае. А і дзень няма, а і два няма, А й тыдзень няма, а і два няма… Б’ецца ластаўкай Алёначка, Б’ецца птушачкай у клетачцы:     'Пашкадуй ты мяне, гора горкае,     Ня круцецесь асвы, думкі чорныя', —     Не бярозка у полі зьвіваецца,     Не зялёная нізка схіляецца, —     Так схіляецца, зьвіваецца     Маладзенькая Алёначка… Не глядзеце на сьвет, вочы ясныя, Не глядзеце на сонейка краснае,     Закацілася вашае сонейка     За глыбокія рэкі празрыстыя,     За высокія горы-гарыстыя. Ня цьвісьці лілейкам у злую зіму, Не глядзеці Алёнцы у вочы яму, Не сплятаці вяночкаў, як краскаў няма, Ня любіць — мілаваці, як яго няма…     Разьлюбіў, ой, Алёнку багаты князь,     Нагуляўся з душою дзявочаю     Да слоў яго здатнай, ахвочаю!..' Гэтак плача Алёнка-залётніца, Белы ручкі ламаець гаротніца, А Даніла што-вечар за вярбой стаіць, А Даніла што-вечар на яе глядзіць…     Маладзенькай Алёнкі яму шкада,     Запаляецца ў сэрцы на князя злаба,     Сэрца з болю ў грудзях разрываецца…     Падыйсьці ён бліжэй не рашаецца. Ой, хварэець душа маладзецкая, Ой, муціцца кроў удалецкая. Так, здаецца, з распачы дубок-бы зламаў, Лебядзём-бы галоўкі усім пазьбіваў, Пух пусьціў-бы высока, пад сонейка, Пёркі плаваць пусьціў-бы па возеры, А забіўшы — і сам-бы сьмерць знайшоў, Ня любіў-бы вось так, не жалеў ізноў… * * *     Дні плылі, як вада…         Ужо восень прышла,     У шаўкі, у вагні         Бор густы запляла. I каменныя горы вада прабіваець, I страх-нерашучасьць ахвота забіваець:     Раз выходзіў Даніла з-за старых вярбін,     Раз выходзіў ён, аглядаючыся,     Падыходзіў да грэблі, да возера,     Падхадзіў да Алёнкі-гаротніцы,     Браў Алёнку з ручку, за белую,     Так казаў ён Алёнцы-гаротніцы: 'Ой, Алёнка, ой, зорка, до’, любка, стагнаць, Досыць горкае гора сваё гараваць.     На сьвеце ўсё забываецца,     Забываецца, як мінаецца: Забываюць краскі, што зімка была, Забываюць птушкі, што сьцюжа была, Забываець сонца, што хмары ёсьць, Забываюць росы, што сонца ёсьць,
Вы читаете Пад сінім небам
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату