Вось тут ля парога — Чортава логва, Пекла віруе, Злыдзень кіруе, Лютуе звяруга.

Фаўст (уголас)

Грэтхен! Грэтхен!

Маргарыта (прыслухоўваеца)

                           Гэта голас друга!

(Ускоквае.)

Кайданы спадаюць.

Так ён заве! Я чую голас мілы! Я вольная! Няма турмы, няма магілы! Я палячу да мілага на волю, Я адпачну, забуду злую долю. Зваў «Грэтхен» мяне ён з-за гэтай сцяны. Праз лямант геены, выццё сатаны, Праз рогат і пошчак, праз вусцішны грук Пачула салодкі і мілы мне гук.

Фаўст

Я тут!

Маргарыта

Ты тут! Яшчэ скажы мне раз.

(Абдымае яго.)

Ён тут! Ён тут! Агонь пякельны згас! Дзе страх перад турмой! Дзе ланцугі! Прыйшоў забраць мяне, мой дарагі! Вярнуўся зноў шчаслівы час! Вось той сабор каля завулка, І наша першая прагулка, І сад, дзе я, адрокшыся ўсяго, Чакала з Мартай любага свайго.

Фаўст (хоча яе вывесці)

Хадзем! Хадзем!

Маргарыта

                         Хвілінку хоць! Мне добра там, дзе ты!

(Туліцца да яго.)

Фаўст

                                   Выходзь!        Калі цямніцу не пакінем, Абое разам тут загінем.

Маргарыта

Няўжо не ўмееш цалаваць, мой любы? Жылі ў разлуцы мы, здаецца, мала, А ўжо твае зусім не тыя губы. Чаму з табой мне сёння страшна стала? Раней пяшчотаў прагнула тваіх, Здавалася, як быццам я ў раі, І на грудзях тваіх адпачывала. Дык пацалуй мяне. Не, я цябе.

(Абдымае яго.)

О божа! Халодныя губы —
Вы читаете Фаўст
Добавить отзыв
ВСЕ ОТЗЫВЫ О КНИГЕ В ИЗБРАННОЕ

0

Вы можете отметить интересные вам фрагменты текста, которые будут доступны по уникальной ссылке в адресной строке браузера.

Отметить Добавить цитату